Беларускія літаратары зладзілі чытанні на знак салідарнасці

Беларускія літаратары зладзілі чытанні на знак салідарнасці


Літаратары супраць рэпрэсіяў. У “Кніжным доме ЛогвінаЎ” прайшоў “Інтэлектуальны марафон салідарнасці”, у ім бралі ўдзел пісьменнікі, музыкі, навукоўцы.

Гаворыць адзін з арганізатараў акцыі – старшыня беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч:

— Зранку мы думалі: ці адгукнецца хтосьці, а ўвечары думалі: як абмяжоўваць час, каб кожны быў лаканічным. Прыемна, што калегі арганізавалі інфармацыйную падтрымку.

“Марафон” доўжыўся больш за тры гадзіны. Падчас яго выступілі некалькі дзясяткаў знакавых беларускіх творцаў і інтэлектуалаў. Арганізатары заклікаюць тых, хто хоча дапамагчы «пацярпелым у выніку несправядлівых абвінавачаньняў», удзельнічаць у зборы сродкаў кампаніі #BY_help.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара

Крыніца: Радыё Рацыя