Берасцейцам пакажуць фільмы на праваабарончую тэматыку

Берасцейцам пакажуць фільмы на праваабарончую тэматыку


Берасцейцы прымаюць удзел у тыдні асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму. Гэтак у прасторы тэатра “Крылы халопа” адбудзецца паказ серыі стужак на праваабарончую тэматыку.

Падрабязней кажа адміністратар “Крылаў халопа” Святлана Гайдалёнак:

– Я запрашаю ў выходныя ўсіх у прастору “Крылы халопа”. Мы ўдзельнічаем у тыдні асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, які арганізуе “Human Constanta” разам з ініцыятывамі “Жывая бібліятэка” і “WATCHDOCS”.

Пачатак праглядаў а 14-й гадзіне па адрасе Халтурына 2/1. Берасцейцам пакажуць фільмы “Горкі шакалад” і “Чыстыя” з субцітрамі на расейскай і беларускай мовах. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з удзелам праваабаронцаў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя