Фільмы, якія шмат пра што кажуць

Фільмы, якія шмат пра што кажуць


Фільм сёньня - ня проста сродак перадачы інфармацыі, - ён зьмяняе стаўленьне ды заахвочвае да дзеяньняў.

Пра правы чалавека сёньня чулі многія. Але далёка ня ўсе ведаюць, што гэта такое. Гэтую прагал спрабуе вырашыць дакумэнталістыка. Дакумэнтальнае кіно распавядае пра праблемы сёньняшняга сьвету, шукае рашэньняў ды заклікае да актыўнасьці.

Фільмы ды відэа карыстаюцца цяпер вялікай папулярнасьцю ў грамадзтве. Гэта заўважылі дакумэнталісты. У тым ліку тыя, хто хоча праз фільмы прыцягнуць увагу да праблем чалавецтва. Апошнія дзесяцігодзьдзі ў сьвеце шырацца фэстывалі праваабарончага і дакумэнтальнага кіно. Напрыклад, фэстываль Human Rights Watch Film Festival пачынаўся з паказу ў маленькім кінатэатры Нью Ёрка. Сёньня гэта імпрэза ў больш чым 20 гарадах сьвету з аўдыторыяй больш чым 100 тысяч чалавек.

Як зазначаюць, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, фільм – гэта ня проста сродак распаўсюду інфармацыі, ён дазваляе чалавеку эмацыйна суперажываць, зьмяняць стаўленьне ды заахвочвае да дзеяньняў. Вядомы прыклад такога ўзьдзеяньня, гэта фільм Роланда Джофэ «Поля сьмерці» пра злачынствы рэжыму «Чырвоных кмэраў» у Камбоджы, альбо «Страляючы па сабаках» пра генацыд у Руандзе. У Беларусі гэта вядомы фільм пра актораў Свабоднага тэатра.

Пра тое як узьдзейнічае праваабарончае дакумэнтальнае кіно мы размаўляем з грамадзкім актывістам з Віцебска Раманам Воранавым, які сёлета ўдзельнічаў у арганізацыі фэстывалю «Watch Docs» у Любліне.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё