У Беластоку ўзгадалі гадавіну вывазу ў Сібір жыхароў Падляшша

У Беластоку ўзгадалі гадавіну вывазу ў Сібір жыхароў Падляшша


«Ноч 10 лютага 1940 года. Помнім». Гэта загаловак перформанса і выставы, што адкрылася ў цэнтры Беластока. Ініцыятыва звязаная з 78 гадавінай вывазу ў Сібір жыхароў Падляшша.

У ноч з 10 на 11 лютага з Беластока ды іншых гарадоў саветы вывезлі каля 13 тысяч чалавек. Выстава складаецца з люстэркаў у кшталце фігур людзей, на якіх напісаныя ўспаміны вывезеных.

Дадаткова сабраныя ўдзельнічалі ў перформансе – хвіліне цішыні, прысвечанай людзям, якіх вывезлі на Усход, кажа арганізатарка Моніка Шарэйка з Музея памяці Сібіры:

— Каб кожны жыхар нашага горада усведамляў, што кжны пяты знік з нашага горада у выніку вывазкі у Сібір. Гэтыя тая хвіліна, якую мы вінныя і тым, хто вярнуўся, і тым, хто не вярнуўся. Дзякуючы ім ну нас ёсць сведчанні, кароткія фрагменты, якія перадаюць клімат тых момантаў.

Выстава стаіць у трох месцах у Беластоку: ля Ратушы, на плошчы ля царквы святога Мікалая і ля галерэі Слендзінскіх. У суботу у межах успаміну дэпартаваных асоб у Белавежы адбудзецца гульня «Слядамі вывезеных людзей». Пачатак ў 12 ля будынка Даследчага Інстытута Лясніцтва.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя