Некалькі дзясяткаў будучых незалежных назіральнікаў прайшлі навучанне ў Берасці

Некалькі дзясяткаў будучых незалежных назіральнікаў прайшлі навучанне ў Берасці


Некалькі дзясяткаў будучых незалежных назіральнікаў прайшлі навучанне ў Берасці. Тут адбыліся адукацыйныя сустрэчы ў межах кампаніі „Права выбару”. Удзельнікі мерапрыемства вучыліся, як фіксаваць парушэнні на выбарчых участках.

Трэнеры распавялі пра асаблівасці падліку галасоў на мінулых выбарах, — адзначыла каардынатар кампаніі „Права выбару” па берасцейскай вобласці Святлана Алесюк:

— Тут праходзіць трэнінг для назіральнікаў, якія будуць назіраць у час датэрміновага галасавання. Важна папрысутнічаць, паглядзець агулам, акцэнтаваць увагу на нейкіх рэчах , каб падрыхтоўка прайшла паспяхова і назіральнікі былі гатовыя да працы. Мне б не хацела цяпер акцэнтаваць увагу на тым, будуць парушэнні, ці іх не будзе.

13 лютага на Берасцейшчыне, як і па ўсёй рэспубліцы, пачнецца датэрміновае галасаванне. Менавіта ў гэты перыяд адбываецца асноўная частка фальсіфікацый.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя