«Сёньня назіраецца вялікае зацікаўленьне беларускай мовай у царкве»

«Сёньня назіраецца вялікае зацікаўленьне беларускай мовай у царкве»


Брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў працуе ў імя пашырэньня беларускай мовы ў царкве.

Ужо не адзін год сьвятая літургія ў менскім Петрапаўлаўскім саборы адбываецца на беларускай мове. Ініцыятарам гэтага кроку было Брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў. Дарэчы, менавіта намаганьнямі брацтва праводзіцца асноўная праца па перакладзе літургічных тэкстаў на беларускую мову ад імя Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Сёньня назіраецца вялікае зацікаўленьне беларускай мовай у царкве, а ў Беларускім экзархаце ёсьць людзі, якія робяць усё для таго, каб беларускае слова гучала ў храмах. Для нас гэта вельмі важная справа – гаворыць старшыня Брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў Мікалай Матрунчык.

Зь ім размаўляла Анна Пятроўская.

слухайце далучаны гукавы файл

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё