Варшава прымае міжнародны кніжны кірмаш

Варшава прымае міжнародны кніжны кірмаш


Амаль 800 выдавецтваў з больш чым 30-ці краінаў, тысяча пісьменьнікаў, 1,5 тысячы мерапрыемстваў – так будзе выглядаць найбольшы ў Польшчы й найбольш прэстыжны 9-ы Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш. Кніжны форум пачынаецца ў чацьвер, 17 траўня, на Нацыянальным стадыёне.

Асноўны матыў сёлетняй выставы-ярмаркі – 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы. І таму гэтая тэматыка зойме асаблівае месца ў праграме імпрэзы. У прыватнасьці, будуць аўтарскія сустрэчы, прэзэнтацыі кніжак, а таксама тэматычныя выставы.

Беларусь на кірмашы будуць прадстаўляць як афіцыйныя, так і недзяржаўныя выдавецтвы.

Стэнд недзяржаўных выдавецтваў падрыхтаваў варшаўскі фонд «Беларускі дом». Гаворыць сустаршыня фонду Ўладзіслаў Кобец. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце далучаны гукавы файл

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё