Сустрэча з творчай сям’ёй Жыбуляў

Сустрэча з творчай сям’ёй Жыбуляў


Міжнародны Дзень сям’і адзначылі ў менскім Музеі Максіма Багдановіча сустрэчай з творчай сям’ёй Віктара, Веры Жыбуляў і іх сына-шасцікласніка Кастуся.

Гаворыць Віктар Жыбуль:

– Такі літаратурны альманах, які называецца “Тэксты”, цікавы тым, што ў ім надрукаваліся і я, і Вера, і Кастусь. Прычым з творамі самых розных жанраў. У мяне тут, напрыклад, артыкул пра паэта 20-х гадоў Паўлюка Шукайлу. У Веры тут п’еска пад назвай «Здарэнне з Нестарам, або Нехта». У Кастуся – дэбютная падборка яго вершаў, якія ён пісаў, калі яму было недзе гады тры-чатыры.

Віктар Жыбуль і ягоная жонка Вера вось ужо пару дзесяцігоддзяў – вядучыя беларускія паэты-перформансеры. Па казках іх сына Кастуся ўжо пастаўленыя ў аматарскім тэатры тры спектаклі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя