„Вэртэп” наведвае чарговыя мясцовасці Падляшша

„Вэртэп” наведвае чарговыя мясцовасці Падляшша


5 ліпеня Міжнародны тэатральны фестываль „Вэртэп” наведае Гайнаўку. З 13-й гадзіны ў Гайнаўскім доме культуры пачнуцца спектаклі ў выкананні польскіх ды замежных мастакоў.

Сярод прапановы – спектаклі для дзетак і дарослых. Гэта будзе апошні дзень юбілейнага, дзясятага, выпуску мерапрыемства. Наведала яно сёлета ўжо шэсць падляшскіх мясцовасцяў, у тым ліку Орлю.

Кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Орлі Анна Несцярук:

– Ужо шосты раз у нас праходзіць «Вэртэп». Заўсёды штосьці цікавае. Артысты сапраўдныя, на высокім узроўні, прафесіяналы з усяго свету. Міжнародны фестываль «Вэртэп» у гэтым годзе вельмі адмысловы, бо наша група дзяцей, якая працуе ў школе пры гмінным асяродку культуры ў тэатральных кружках, выступіць у супольным спектаклі на міжнародным фестывалі як аматары.

Ідэястваральнікам і дырэктарам Міжнароднага тэатральнага фестывалю „Вэртэп” з’яўляецца Дарыюш Скібінскі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя