Міхаіл Пастухоў: Судовая сістэма прыйшла ў поўную нягоднасць

Міхаіл Пастухоў: Судовая сістэма прыйшла ў поўную нягоднасць


На працягу праўлення Аляксандра Лукашэнкі апаненты дзейнай улады, а таксама праваабаронцы і грамадскія актывісты амаль заўсёды становяцца ахвярамі судовага самавольства. Людзі ў чорных судзейскіх мантыях у адносінах да іх працуюць адразу з абвінаваўчым ухілам.

Былы суддзя Канстытуцыйнага суда, доктар юрыдычных навук, прафесар Міхаіл Пастухоў упэўнены, што змены не за гарамі. Усё прагніло, кажа прафесар Пастухоў:

– Усё прыйшло ў поўную нягоднасць. Павінны быць іншыя суды, абраныя народам, а не прызначаныя зверху. Гэта мая мэта. У Беларусі пры змене ўлады абавязковая судовая рэформа. Цяперашнія суддзі з “паслужным спіскам”, паводле Міхаіла Пастухова, павінны панесці заслужанае пакаранне.

Суддзямі трэба назначыць сумленных юрыстаў:

– 100% кадравага складу проста зменіцца. Калі будуць прэтэнзіі да нейкіх суддзяў, то, безумоўна, яны панясуць заслужанае пакаранне. А астатнія хутчэй за ўсё пойдуць ва ўтыль, атрымаўшы агульнастатыстычную пенсію. Жаданне Еўропы за свой кошт перадаць нашым цяперашнім беларускім суддзям, пракурорам і следчым еўрапейскія каштоўнасці і стандарты церпіць паразу, як паказвае практыка, асабліва ў дачыненні да апанентаў улады, лічыць Міхаіл Пастухоў.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя