Выстава жывапісу Эдуарда Мацюшонка

Выстава жывапісу Эдуарда Мацюшонка


“Радзіма. Рэканструкцыя”. У Нацыянальным гістарычным музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Эдуарда Мацюшонка. Гаворыць старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

– Калі нам даецца нешта ўмець, мы за гэта пры нараджэнні грошай не плацілі, не прасілі гэтага і бацькі нашы не прасілі. А нам далі. Гэта значыць, што мы атрымалі з нябеснага банка крэдыт. Як вядома, усялякі крэдыт мусіць быць вернуты, і з працэнтамі. І чым большыя працэнты ты вярнуў, тым больш табе залічаць. Вось Эдуард спраўна вяртае тыя працэнты, якія атрымаў. Малайчына, значыць, яшчэ дадуць.

Эдуард Мацюшонак жыве ў Вялейцы. У выстаўленых карцінах мастак раскрывае сутнасць Радзімы ад роднай хаты да гістарычнай спадчыны краіны.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя