У Берасці зноў „кармілі галубоў” у цэнтры горада

У Берасці зноў „кармілі галубоў” у цэнтры горада


Блізка 70 чалавек, па дадзеных праваабаронцаў, выйшлі на плошчу Леніна „пакарміць галубоў”.

Гэта ўжо 25-я акцыя праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, якая адбываецца штонядзелю ў цэнтры горада. Каментуюць самі гараджане:

– Я даволі рэдка прыходзіў сюды. Нібы крыху весялей, але ўсё роўна мала людзей. Для таго, каб нас пачулі, патрэбна мінімум 1,5 тысячы. Самае галоўнае – выйсці і выразіць свой пратэст, пабачыць людзей, нейкія дзелавыя моманты абмеркаваць. Салідарнасць ёсць, проста многія людзі яшчэ баяцца.

На апошняй акцыі людзі абмеркавалі сітуацыю адмовы вышэйшым кіраўніцтвам краіны адправіць у адстаўку мясцовых чыноўнікаў і адмоваў мясцовых уладаў даць дазвол на правядзенне мітынгаў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя