Працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі Зінаіды Бандарэнкі “Мой шлях да Беларусі”

Працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі Зінаіды Бандарэнкі “Мой шлях да Беларусі”


“Мой шлях да Беларусі” – працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі ўспамінаў легендарнай дыктаркі айчыннага тэлебачання Зінаіды Бандарэнкі.

Алесь Мазанік – кіраўнік інтэрнэт-крамы “Імбрык.бай” і менеджар культурніцкіх праектаў:

- Мы працягваем збор сродкаў на новую кнігу спадарыні Зінаіды Бандарэнкі, якая называецца “Мой шлях да Беларусі”. Гэта будзе ўнікальная аўтабіяграфічная кніга, дзе шмат цікавага і невядомага пра Беларусь савецкага часу, пра Беларусь незалежную, пра сучаснасць. І аналагаў вось такой мемуарнай літаратуры ў нас, можна лічыць, што няма.

У кнігу ўспамінаў Зінаіды Бандарэнка ўвайшло некалькі соцень фотаздымкаў. Яе ўкладальнік Аляксандр Тамковіч выкарыстаў больш за трыццаць гадзінаў аўдыёзапісу.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя