“Чэрэмшына” адзначыла сваё 25-годдзе

“Чэрэмшына” адзначыла сваё 25-годдзе


Падчас свайго існавання запісалі 7 альбомаў, у тым ліку з Тодарам Вайцюшкевічам, канцэртавалі па Італіі, Францыі, Швецыі, былі нават у далёкім Непале.

Фольк-гурт “Чэрэмшына” з Падляшша аздначае юбілей – 25-годдзе мастацкай дзейнасці.

У час юбілею, які прайшоў у Падляшскай оперы і філармоніі, апрача “Чэрэмшыны”, выступілі Тодар Вайцюшкевіч, гурт “Горына”, Сташэк Яскула і Войцех Высоцкі.

Паводле лідара “Чэрэмшыны” Мірка Самасюка, гурт у сваёй творчасці натхняецца падляшскім фальклорам.

– Хочам рабіць сваю працу, добрую працу, і каб нехта збоку захапіўся, што гэта файна, што гэта можа быць спосабам жыцця, натхнення ці хобі. Нашай дарогай можна пайсці. Нашыя дзверы адчынены. І я спадзяюся, што маладыя людзі падзівяцца з нашай дарогі, якая была насамрэч каляровай і файнай.

Фольк-гурт “Чэрэмшына” ўзнік у 1993 годзе ў Чаромсе з ініцыятывы Барбары Кузуб-Самасюк. За час існавання ў “Чэрэмшыне” зайграла 34 музыкі. У 2010 годзе гурт стварыў сумесны праект са Зміцерам Вайцюшкевічам пад назвай “Што на сэрцы”, прысвечаны Белавежскай пушчы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя