Кірмаш гістарычнай кнігі праходзіць у Варшаве з удзелам беларусаў

Кірмаш гістарычнай кнігі праходзіць у Варшаве з удзелам беларусаў


Беларуская супольнасьць Варшавы не засталася абыякавай да такой важнай падзеі - быў арганізаваны стэнд, на якім былі прадстаўленыя недзяржаўныя выдавецтвы Беларусі.

27-ы па ліку Кірмаш ладзіцца ў Аркадах Кубіцкага ў варшаўскім Каралеўскім замку.

На працягу больш чым чвэрці векавога існаваньня Варшаўскі кірмаш гістарычнай кнігі пастаянна зьмяняўся, шукаючы новыя формы. Апроч традыцыйнага кніжнага кірмашу, на якім прадстаўленая безьліч польскіх і замежных выдавецтваў, сёлета там працуюць Салён бібліятэк, музэяў ды нават Украінскі салён.

Пра папулярнасьць Кірмашу гістарычнай кнігі сьведчыць колькасьць наведвальнікаў гэтага мерапрыемства - штогод яна павялічваецца. Напрыклад, у 2017 годзе Кірмаш наведала амаль 30 тысяч чалавек.

Пра важную ролю Кірмаша гістарычнай кнігі таксама гаворыць той факт, што прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда стаў ганаровым патронам мерапрыемства, а адным са СМІ, якія забясьпечваюць інфармацыйную падтрымку, зьяўляецца Польскае радыё.

Беларуская супольнасьць Варшавы не засталася абыякавай да такой важнай у Польшчы падзеі. Беларускі дом у Варшаве традыцыйна арганізаваў стэнд, на якім прадстаўленыя недзяржаўныя выдавецтвы Беларусі. Гаворыць сустаршыня Беларускага дому Уладзімер Кобец.

Сярод беларускіх недзяржаўных выдаўцоў, прадстаўленых на Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі, апынуўся Раман Цымбераў.

Нацыянальная бібліятэка Польшчы зацікавілася навінкамі беларускай гістарычнай літаратуры. З мэтай вывучыць беларуская прадстаўніцтва ды па магчымасьці папоўніць зборы Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, на Кірмаш была накіраваная супрацоўніца бібліятэкі Марыя Ануфрыева.

На беларускім стэндзе варшаўскага Кірмаша гістарычнай кнігі былі прадстаўленыя наступныя беларускія выдавецтвы: «Кнігазбор», Limarius, ARCHE, Галіяфы, «Тэхналогія», «Янушкевіч», «Раман Цымбераў» ды многія іншыя.

З удзельнікамі Кірмашу гістарычнай кнігі пагутарыў Эдуард Жолуд.

поўны матэрыял і выказваньні ўдзельнікаў слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё