"Зьмены ў Закон аб СМІ - гэта падрыхтоўка да выбараў"

"Зьмены ў Закон аб СМІ - гэта падрыхтоўка да выбараў"


З 1 сьнежня інтэрнэт-рэсурсы абавязаны ідэнтыфікаваць камэнтатараў на сваіх форумах з прывязкай да нумара тэлефона.

Таксама ўводзіцца большая адказнасьць СМІ за камэнтары, зьмешчаныя на іх сайтах.

П. Усаў: Зьмена Закону аб СМІ – гэта свайго роду падрыхтоўка да выбараў. У гэты момант інтэрнэт становіцца ня толькі асноўнай крыніцай альтэрнатыўнай інфармацыі, але і месцам фарміраваньня грамадзкай думкі, уплывае на паводзіны насельніцтва. Улады, безумоўна, імкнуцца абмежаваць уплыў інтэрнэта, абмежаваць віртуальную актыўнасьць беларусаў. Гэта моцны ўдар, асабліва па незалежных СМІ, улічваючы, што зусім нядаўна ў нас была справа Белты. Усё гэта ў сукупнасьці зьяўляецца пашыраным наступам на рэшткі незалежных СМІ, каб цалкам зачысьціць прастору перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Гэты крок абсалютна лягічны, калі ўлічваць псыхалёгію і ўнутраную палітыку беларускіх уладаў.

У далучаным гукавым файле камэнтар да словаў Р. Сікорскага аб тым, што «Расея ў 2010-м была гатовая прызнаць паразу Лукашэнкі на выбарах» ды пра 500 тысяч чалавек у базе дармаедаў.

ав

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё