Памёр гісторык Юры Туронак

Памёр гісторык Юры Туронак


На 90 годзе жыцця ў Варшаве 2 студзеня памёр выбітны гісторык Юры Туронак.

Ён нарадзіўся 26 красавіка 1929 года ў Дукштах. З перадачай Беласточчыны ПНР апынуўся ў Польшчы (1945). Скончыў Галоўную школу планавання і статыстыкі ў Варшаве. Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце. Ягоным сапраўдным пакліканнем была гісторыя. Стаў доктарам гісторыі (1986).

Кажа старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак:

– Юры Туронак у свой час быў нашым ментарам, кажу пра наша маладое пакаленне беларускіх гісторыкаў. Вельмі ўразіла мяне яго кніжка „Беларусь пад нямецкай акупацыяй”. Безумоўнай заслугай Юрыя Туронка з’яўляецца кніжная справа, ён паказаў як выглядала Беларусь пад рознымі ўладамі: пры цары, немцах і Польшчы.

Юры Туронак аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне», «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі» (1992, 2007), «Людзі СБМ» (2006), «Мадэрная гісторыя Беларусі» (2006). Гаворыць праграмны дырэктара Беларускага Радыё Рацыя Юры Ляшчынскі: – Моладзь любіла яго, заўсёды запрашалі на студэнцкія „Атрасіны”. Ладзілі святкаванне 25 сакавіка, дзе Юры Туронак быў ганаровым госцем. Ён даў нам літаратуру па якой мы падрыхтавалі мастацкую частку.

Быў актыўным грамадскім дзеячам, да 1966 года быў старшынём Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Варшаве. Быў настаўнікам і інтэлектуальным правадніком шматлікіх пакаленняў беларусаў Беласточчыны. Светлая памяць…

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя