Выйшла кніга пра Гародню 1930-40-х

Выйшла кніга пра Гародню 1930-40-х


Журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч, аўтар кнігі “Горад адзін, успаміны розныя”, якую ўдалося выдаць праз пляцоўку Ulej.by, падараваў удзельнікам праекта яе першыя асобнікі.

Кажа аўтар:

– Першыя 15-ць асобнікаў, я завёз сваім героям, гэта гарадзенцы якім па 90-95 год. Ніхто не чакаў такога падарунка, але я прыехаў і падараваў. Хтосьці сустракаў мяне са слязьмі на вачах, хтосьці пытаў, чаму так мала, але былі прыемна здзіўлены, што я гэта зрабіў. Я абяцаў ім і прывёз такі падарунак.

На думку журналіста, найбольш цікавыя моманты кнігі звязаныя з жыццём габрэяў:

– Больш за ўсё краналі гісторыі пра мясцовых габрэяў. Гарадзенцы не ведаюць, што да 1939 года ў Гародні палову насельніцтва складалі менавіта габрэі. Сталыя гарадзенцы распавядаюць, як жылося з габрэямі, як маліліся ў сінагозе, як з імі біліся на вуліцах горада, як габрэі сустракалі савецкую ўладу.

У кнізе 16-ць гісторый пра Гародню 30-40-х гадоў ХХ стагоддзя.

Яе прэзентацыя адбудзецца ў сярэдзіне студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя