«Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі» – містычны дэтэктыў


Даследніцкім дэтэктывам, прысвечаным аўтару хрэстаматыйнага верша «О, Беларусь, мая шыпшына…», мы распачынаем цыкл гістарычных фільмаў «Лабірынты» на «Белсаце».

Класік беларускай літаратуры Уладзімір Дубоўка праславіўся яшчэ і першым беларускім антысталінскім вершам «За ўсе краі, за ўсе народы свету…». За яго адпакутаваў 30 год у высылцы і лагерах.

У «Лабірынтах» мы раскажам пра паэта і яго загадкавы апошні верш-праклён… Каму з калегаў-пісьменнікаў, творы якіх усе мы ўсе вывучалі ў школе, ён адрасаваў «з труны» радкі: «Ды захлынешся ў рэшце рэшт сваёю славаю крывавай»?

Гэта – першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеячаў пачатку ХХ ст. Усе серыі вы знойдзеце ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Сачыце за намі таксама ў Facebook’у і на YouTube-канале «Белсат. Гісторыя».

Белсат

Крыніца: Белсат