be

Навіны

Выйшла апошняя аўдыякніга з пяцікніжжа Святланы Алексіевіч

2023-12-11 15:45

Выйшла апошняя аўдыякніга з пяцікніжжа Святланы Алексіевіч Фонд “Камунікат” разам з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выпусціў апошнюю —пятую — кнігу дакументальна-мастацкай хронікі Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі” ў аўдыяверсіі. Гэта “Час сэканд хэнд” у перакладзе Сяргея Дубаўца.Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыклу ў найноўшым беларускім... Болей »

Кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец трапіла ў топ найлепшых твораў году па версіі чэшскага партала Iliteratura.cz

2023-12-11 15:36

Кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец трапіла ў топ найлепшых твораў году па версіі чэшскага партала Iliteratura.cz Твор «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец (Святланы Курс)  у перакладзе на чэшскую мову ад беларускага паэта і літаратара Максіма Шчура выйшаў у 2023 годзе ў выдавецтве Nakladatelství Pavel Mervart.«Праз раман пісьменніцы Евы Вежнавец чэшскаму чытачу яшчэ раз нагадваюць пра абуральную, неспасціжную жорсткасць... Болей »

Варшаўскі ўніверсітэт узнагародзіў даследчыкаў беларускай мовы, у тым ліку, пасмяротна Змітра Саўку

2023-12-11 13:10

Варшаўскі ўніверсітэт узнагародзіў даследчыкаў беларускай мовы, у тым ліку, пасмяротна Змітра Саўку Сёлета журы Конкурса імя Сматрыцкага прысудзіла спецыяльную ўзнагарода за заслугі ў развіцці і кадыфікацыі беларускай мовы. Пасмяротна была ацэнена дзейнасць філолага Змітра Саўкі.У панядзелак, 4 снежня, на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэту адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння навуковай... Болей »

Аляксандра Дварэцкая: «Ніхто не адмовіўся перакласьці твор зь беларускай мовы»

2023-12-10 22:39

Аляксандра Дварэцкая: «Ніхто не адмовіўся перакласьці твор зь беларускай мовы» Ужо другі год працягваецца міжнародны праект перакладаў твораў беларускіх і ўкраінскіх аўтараў на замежныя мовы #FreeAllWords. Пагаварылі пра ягоныя мэты і зьдзяйсьненьні з асыстэнткай праекту Аляксандрай Дварэцкай.«Усё гэта пачалося яшчэ да вайны ва Ўкраіне, і спачатку плянавалася, што ўдзел будуць... Болей »

Да дня народзінаў паэта: вандруем шляхамі Максіма Багдановіча

2023-12-09 13:16

Да дня народзінаў паэта: вандруем шляхамі Максіма Багдановіча 9 снежня спаўняецца 132 гады з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Істотную частку жыцця паэт пражыў у Ніжнім Ноўгарадзе ды Яраслаўлі, але ўсе ягоныя творчыя сцяжыны вялі да Беларусі. Сёння ў нашай традыцыйнай вандроўцы прапануем узгадаць мясціны, якія памятаюць выбітнага... Болей »

У Сейме Літвы журналісту Ягору Марціновічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды»

2023-12-09 13:01

У Сейме Літвы журналісту Ягору Марціновічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды» Урачыстая цырымонія адбылася падчас форума свабоднай журналістыкі, што 7 снежня праходзіць па традыцыі ў парламенце Літвы. Узнагароду прызначаюць беларускім незалежным журналістам на знак падтрымкі свабоды слова.Падчас падзеяў у 2020 годзе Ягора Марціновіча, які ў той час з'яўляўся галоўным рэдактарам... Болей »

Лявон Тарасэвіч: Для маёй мамы цэлы свет гаварыў па-беларуску

2023-12-09 12:53

Лявон Тарасэвіч: Для маёй мамы цэлы свет гаварыў па-беларуску    Вядомы мастак беларускага паходжання, прафесар пластычных мастацтваў Лявон Тарасэвіч сустрэўся з аматарамі сваёй творчасці ў Варшаве ў Беларускай прасторы «Робім разам».Сустрэча атрымалася цікавай з-за неардынарнасці самаго мастака. Ён лічыць сябе чалавекам свету, але не забывае сваіх каранёў, гаворыць... Болей »

Малады YouTube-праект пра беларускую літаратуру

2023-12-08 22:19

Малады YouTube-праект пра беларускую літаратуру На пляцоўцы YouTube з’явіўся новы канал, прысвечаны беларускай літаратуры з назвай “Для тых, хто забыўся на радзіму”, у якім не па-школьнаму абмяркоўваюцца беларускія аўтары і аўтаркі.“Першыя 5 відэа на канале расказваюць пра невідавочныя факты з біяграфіі беларускіх класікаў, сярод якіх Янка Купала... Болей »

Наста Кудасава прадставіла ў Беластоку свой новы зборнік паэзіі «Побач»

2023-12-08 22:10

Наста Кудасава прадставіла ў Беластоку свой новы зборнік паэзіі «Побач»    Беларуская паэтка Наста Кудасава, якая зараз жыве ў Польшчы, прэзентавала на Падляшшы свой новы зборнік паэзіі «Побач». Адна з такіх творчых сустрэч адбылася ў беларускім хабе «Новая зямля».Гаворыць аўтарка: - Гэта кніга цяпла і памяці, гэта кніга пошуку сябе і Радзімы, пошуку свайго месца ў варунках... Болей »

Рэжысёры стужкі «Радзіма»: Былі вымушаныя напісаць антыкаланіяльны стэйтмэнт, што не з’яўляемся Расіяй

2023-12-08 16:32

Рэжысёры стужкі «Радзіма»: Былі вымушаныя напісаць антыкаланіяльны стэйтмэнт, што не з’яўляемся Расіяй У межах міжнароднага фестывалю праваабарончага кіно WATCH DOCS у Варшаве адбыўся паказ стужкі «Радзіма» беларускіх аўтараў. Паразмаўлялі з рэжысёрамі пра творчы працэс, рэакцыю публікі ў Еўропе і спробы зламаць расійскую прызму, праз якую ўсё яшчэ шмат хто глядзіць на краіны былога СССР.Дакументальная... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org