be

Навіны

5 снежня — вечар памяці з нагоды народзінаў Разанава

2023-12-05 15:22

5 снежня — вечар памяці з нагоды народзінаў Разанава «Простымі словамі пра Алеся Разанава» — з такой назвай у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску 5 снежня пройдзе вечар памяці аднаго з выбітных беларускіх паэтаў, якому споўнілася б 76 гадоў.Вечар адбудзецца ў камерным фармаце — для блізкіх і сяброў. На імпрэзе можна будзе набыць кнігу... Болей »

У Варшаве прэзентаваныя выданні з праекту «Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў»

2023-12-04 19:56

У Варшаве прэзентаваныя выданні з праекту «Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў» Другі дзень беларускай праграмы падчас Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве можна назваць днём перакладаў. Былі названыя пераможцы літаратурных прэмій за найлепшыя пераклады – «Дэбют» і Прэміі імя Карласа Шэрмана. А таксама прэзентаваныя выданні з праекту «Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў»... Болей »

Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў альбом на вершы Алеся Разанава

2023-12-04 19:41

Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў альбом на вершы Алеся Разанава Спявак і аўтар песень Зміцер Вайцюшкевіч у межах свайго музычнага праекту WZ-Orkiestra выпусціў новы альбом — “Акно”. Як і ў многіх ранейшых працах Вайцюшкевіч звяртаецца да выбітнай беларускай паэзіі, гэтым разам асновай сталі паэтычныя тэксты Алеся Разанава (1947—2021).Альбом складаецца з 13 асноўных... Болей »

Кацярына Манкевіч: Было зразумела, што да нас падбіраюцца

2023-12-04 17:13

Кацярына Манкевіч: Было зразумела, што да нас падбіраюцца    „Госць Рацыі” — Кацярына Манкевіч, вакалістка гурта Dymna Lotwa. Гутарым з Кацярынай пра музыку і беларускую літаратуру, а таксама праз няпросты шлях гурта.Апошнія два гады музыкам прыйшлося прайсці праз уцёкі з Беларусі, а потым — і праз уцёкі з акупаванага Ірпеня пасля пачатку вайны. Каля мікрафону... Болей »

“Адкуль бяруцца кнігі”. Артур Клінаў і ўсё ягонае кіно

2023-12-02 21:44

“Адкуль бяруцца кнігі”. Артур Клінаў і ўсё ягонае кіно Артур Клінаў — прадукт дзіўнай эпохі. Асоба з адметных часоў пераходу нацынал-рамантызму ў прыват-капіталізм. Герой свайго рамана. Мастак, фатограф, літаратар, поп-мемуарыст, культурніцкі авантурыст, майстар (сама)рэкламы, фасонны даўншыфтар, анарха-сцэнарыст і (каля)кіношны дызайнер. Прасцей сказаць... Болей »

14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі”

2023-12-02 21:40

14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі” Чацвёртая кніга серыі “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйплза Льюіса “Конь і яго хлопчык” у перакладзе Яны Уладыкі мае выйсці ў сярэдзіне снежня. Менская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня.Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова.... Болей »

Ульляна Верына: «Замест „беларусізацыі“ ў нас была б незалежная Беларусь. І за які ж росквіт нам падзякаваць савецкай уладзе?»

2023-12-02 20:27

Ульляна Верына: «Замест „беларусізацыі“ ў нас была б незалежная Беларусь. І за які ж росквіт нам падзякаваць савецкай уладзе?» Пры канцы лістапада літаратурная грамадзкасьць адзначыла стагодзьдзе «Маладняку», які лічаць першым беларускім літаратурным аб’яднаньнем. Але ці так гэта? А ці былі літаратурныя беларускія гурткі і суполкі яшчэ ў дзевятнаццатым стагодзьдзі?Пагаварылі пра гэта зь літаратуразнаўцай доктарам філялягічных... Болей »

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана

2023-12-01 22:16

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана 1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэміі: прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, якая выдаецца літаратарам за першую кнігу, і прэміі імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за найлепшыя пераклады.Прэмію “Дэбют” за 2020 і 2021 гады... Болей »

Ужо даступны лістападаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”

2023-12-01 22:08

Ужо даступны лістападаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” Выйшаў лістападаўскі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» (цяпер распаўсюджваецца ў PDF-фармаце). Выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, навінкі з паэзіі і прозы.Рубрыкі і змест адзінаццатага нумара за 2023 год:АКТУАЛІІ: эсэ Аляксея РАГУЛІ «“Вялікі Сход” і... Болей »

Распачаў працу Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве

2023-11-30 21:50

Распачаў працу Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве У апошні дзень восені ў Варшаве распачаўся Кірмаш гістарычнай кнігі. Ужо 31-ы па ліку. Такая імпрэза - гэта цудоўная магчымасць сустрэцца з гістарычнай кнігай: шыкоўнымі выданнямі серыі "Бацькаўшчына", знакамітымі творамі Уладзіміра Арлова, новымі зборнікамі Алеся Аркуша і Ванды Марцінш душ Рэйш.Нельга... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org