be

Навіны

Неўзабаве перавыдадуць “Мёртвым не баліць” Быкава

2024-06-22 14:00

Неўзабаве перавыдадуць “Мёртвым не баліць” Быкава Выдавецтва “Папуры” анансавала перавыданне аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” з нагоды 100-гадовага юбілею пісьменніка.Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар.“Быкава чытаць цяжка, але неабходна. Каб захаваць памяць аб падзеях і людзях, якія пацярпелі ад вайны”, — тлумачаць... Болей »

У Варшаве з’явіўся мурал у гонар Васіля Быкава

2024-06-22 13:41

У Варшаве з’явіўся мурал у гонар Васіля Быкава У Варшаве з’явіўся мурал, прысвечаны беларускаму пісьменніку і грамадска-палітычнаму дзеячу Васілю Быкаву. Яго стваральнік – арганізацыя „РУХ“. Распавядае сябра аб’яднання Віктар Цыркуновіч.– Узнікла ідэя, як адзначыць стагоддзе знакамітага беларуса так, каб як мага больш беларусаў, што ў Варшаве, адзначылі... Болей »

Аляксей Андрэеў выдаў кнігу “каменных казак”

2024-06-21 19:39

Аляксей Андрэеў выдаў кнігу “каменных казак” Заснавальнік часопіса “Маналог”, скульптар і літаратар Аляксей Андрэеў выдаў незвычайную кнігу-альбом з назвай “Каменныя казкі”. Кніга з паралельнымі беларуска-ангельскімі тэкстамі выйшла з друку ў выдавецтве “Regula”.“Шмат гадоў я збіраў свае і чужыя словы, свае і чужыя выявы, каб яны заставаліся на... Болей »

“Незагойная рана” Васіля Быкава — у аўдыяфармаце

2024-06-21 17:50

“Незагойная рана” Васіля Быкава — у аўдыяфармаце Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава апублікавала ягонае апавяданне “Незагойная рана” ў новай агучцы.“Так, вам будзе няпроста слухаць гэтае апавяданне. У ім шмат болю, хаця і няма ані бітваў, ані забойстваў, ані крыві.... Болей »

«Эўрапейскі пісьменьнік ХХ стагодзьдзя». У Празе адкрылі выставу, прысьвечаную Васілю Быкаву

2024-06-20 15:11

«Эўрапейскі пісьменьнік ХХ стагодзьдзя». У Празе адкрылі выставу, прысьвечаную Васілю Быкаву 19 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэскай Рэспублікі прайшло адкрыцьцё выставы і сустрэча з нагоды 100-гадовага юбілею Васіля Быкава.«Васіль Быкаў — гэта эўрапейскі пісьменьнік ХХ стагодзьдзя. Гэта чалавек, які сваімі творамі і творчасьцю даваў вэктар разьвіцьця гуманізму ў ХХ стагодзьдзі», — сказала... Болей »

Дубавец і Навумчык: За што Васіля Быкава любяць беларусы і ненавідзіць рэжым Лукашэнкі

2024-06-20 14:06

Дубавец і Навумчык: За што Васіля Быкава любяць беларусы і ненавідзіць рэжым Лукашэнкі 100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найбуйнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя і адна з выбітных постацяў грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. За што яго цэняць беларусы і за што ненавідзіць рэжым Лукашэнкі?Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец... Болей »

Як пішуцца кнігі пра этнічныя беларускія вёскі ў Польшчы

2024-06-20 13:51

Як пішуцца кнігі пра этнічныя беларускія вёскі ў Польшчы У кнігах выкладзена гісторыя мясцовасці і расповеды пра яе жыхароў, краязнаўчыя цікавосткі і мясцовы фальклор.«Малыя Бацькаўшчыны падляшскіх беларусаў» гэта выдавецкая серыя, у якой выдаюцца кнігі пра паасобныя вёскі Падляшша. Выдаўцом серыі з'яўляецца Абʼяднанне «Музей малой Бацькаўшчыны» ў Студзіводах... Болей »

Мастак Антон Радзівонаў: «Яны маўчаць, а я магу казаць і я буду гэтым карыстацца, нягледзячы ні на што»

2024-06-20 11:47

Мастак Антон Радзівонаў: «Яны маўчаць, а я магу казаць і я буду гэтым карыстацца, нягледзячы ні на што» У Варшаве адчынілася персанальная выстаўка мастака. Антон Радзівонаў – беларускі мастак, чые працы ўвасабляюць боль страты і надзею на новы пачатак. Антон нарадзіўся і вырас у Беларусі, з ранняга дзяцінства пагрузіўся ў свет мастацтва. Яго працы адрозніваюцца яркім выражэннем унутраных эмоцый.«Доўгае... Болей »

У Беластоку адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння Васіля Быкава

2024-06-20 11:34

У Беластоку адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння Васіля Быкава У Беластоку не маглі прамінуць такую падзею, якую адзначаюць беларусы ва ўсім свеце, – 100-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Васіля Быкава.У кавярні Fama, сіламі Цэнтра беларускай культуры і фонду «Камунікат», была наладжана вялікая вечарына памяці. Пачалася яна з паказу фільма пра пісьменніка... Болей »

Як Алега Бембеля выгналі з працы і з партыі. Дысыдэнцкая акцыя, якая апярэдзіла час

2024-06-19 19:57

Як Алега Бембеля выгналі з працы і з партыі. Дысыдэнцкая акцыя, якая апярэдзіла час Днямі ў Лёндане выйшла з друку кніга Алега Бембеля «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», якая нагадала пра часы позьняга савецкага застою і дысыдэнцкую акцыю, у якой сорак гадоў таму ўзялі ўдзел многія дзясяткі чалавек.Першае выданьне гэтай кнігі пабачыла сьвет у 1985 годзе, і таксама ў Лёндане.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org