be

Навіны

Над Супрасляй чыталі самы знакаміты раман Элізы Ажэшкі

2023-09-11 15:06

Над Супрасляй чыталі самы знакаміты раман Элізы Ажэшкі   У межах 12-га Нацыянальнага чытання Публічная бібліятэка ў Супраслі зладзіла пленэрныя чытанні рамана  „Над Нёманам” Элізы Ажэшкі наўпрост на гарадскім пляжы. „Нацыянальнае чытанне” — гэта рэгулярная акцыя, якая ладзіцца па ўсёй Польшчы: штогод выбіраецца кніга, асабліва патрыятычная, блізкая палякам.... Болей »

Традыцыйным восеньскім беларускім абрадам “Багач” завяршыўся Тыдзень беларускай культуры

2023-09-11 12:05

Традыцыйным восеньскім беларускім абрадам “Багач” завяршыўся Тыдзень беларускай культуры  У Вільні скончыўся Тыдзень беларускай культуры традыцыйным восеньскім беларускім абрадам “Багач”. Ён ладзіўся на падворку Цэнтра беларускай супольнасці і культуры. Праводзілі яго ўдзельніцы гурта “Беларускі цуд”.Кажа кіраўніца гурта Святлана Чакушка: –  Гэта такі старажытны абрад, які быў прымеркаваны... Болей »

Піт Паўлаў прэзентаваў рэпартаж «Гітара і аўтаматы»

2023-09-11 10:00

Піт Паўлаў прэзентаваў рэпартаж «Гітара і аўтаматы» Піт Паўлаў прэзентаваў рэпартаж „Гітара і аўтаматы” пра паездку ва Украіну для падтрымкі Палка Каліноўскага. Відэа ўключае канцэрт музыкі для дабраахвотнікаў, размовы з ваярамі і рэфлексію творцы на тэму вайны.Пра цяперашняе стаўленне да ўласнага рэпартажа распавядае музыка. – Гэта не так даўно ў маім... Болей »

Руся: «Заўсёды прыемна з дыктатараў пасмяяцца — смех забірае пачуццё страху»

2023-09-10 12:18

Руся: «Заўсёды прыемна з дыктатараў пасмяяцца — смех забірае пачуццё страху» Беларуску Марыну Шукюраву многія ведаюць проста як Русю, салістку гурта SHUMA. Альбо не ведаюць, але чулі — як голас мінскага вакзала. А яшчэ яна трэнерка па вакале, якая вучыць іншых людзей па-майстэрску прэзентаваць сябе ў свет праз голас, і ведае, як маўленне сведчыць пра натуру і ўласцівасці чалавека.Не... Болей »

Віленскай грамадскай арганізацыі „Дапамога“ споўнілася тры гады

2023-09-10 12:13

Віленскай грамадскай арганізацыі „Дапамога“ споўнілася тры гады    Грамадская арганізацыя “Дапамога” ў Вільні адзначыла трохгоддзе свайго існавання. Праз яе прайшло больш за 600 беларускіх палітуцекачоў, якім дапамагла арганізацыя, пачынаючы з перасячэння мяжы, прытулку ў сваім шэлтары “Замак”, дапамогай з самымі неабходнымі і патрэбнымі рэчамі, ежай, псіхалагічнай... Болей »

Фільм пра мігранцкі крызіс на беларускай мяжы атрымаў спэцыяльную ўзнагароду Вэнэцыянскага кінафэстывалю

2023-09-10 11:59

Фільм пра мігранцкі крызіс на беларускай мяжы атрымаў спэцыяльную ўзнагароду Вэнэцыянскага кінафэстывалю 9 верасьня завяршыўся 80-ы Вэнэцыянскі міжнародны кінафэстываль. Спэцыяльны прыз, трэцюю па значнасьці ўзнагароду мерапрыемства, журы прысудзіла «Зялёнай мяжы».Стужка польскай рэжысэркі Агнешкі Голянд расказвае гісторыі сям’і сырыйскіх бежанцаў, самотнай настаўніцы ангельскай мовы з Аўганістану і маладога... Болей »

«Нас пакаралі, бо мы спявалі...» Гурт Irdorath прэзентаваў новую песню «Зорамі»

2023-09-09 22:12

«Нас пакаралі, бо мы спявалі...» Гурт Irdorath прэзентаваў новую песню «Зорамі» «Песня «Зорамі» была напісаная ў калоніі. Такія, як мы, неаднаразова спявалі яе ціха і ўпотай, са слязамі на вачах. Песня дала надзею і веру ў сябе ў гэтым халодным акіяне несправядлівасці. Так, мы выбраліся адтуль, але многія яшчэ там, і мы ўсе не павінны гэтага забываць», — так прадстаўляе свой новы... Болей »

«40% палітвязьняў — моладзь». Размова з дарадцай Ціханоўскай у моладзевай палітыцы пра эйджызм, альтэрнатыву БРСМ і моладзевыя квоты

2023-09-09 22:01

«40% палітвязьняў — моладзь». Размова з дарадцай Ціханоўскай у моладзевай палітыцы пра эйджызм, альтэрнатыву БРСМ і моладзевыя квоты Як бачыць свае пэрспэктывы беларуская моладзь у краіне і за мяжой і як ёй могуць дапамагчы дэмакратычныя сілы?Расказвае Марго Ворыхава, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах. Гаворым пра тое, чым яна будзе займацца, пра 627 маладых палітвязьняў, а таксама пра тое, у якія замежныя... Болей »

Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

2023-09-09 21:54

Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі 16 і 17 верасня 2023 года ў Варшаўскім цэнтры крэатыўнасці па адрасе вул. Таргова, 56 пройдзе Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі — падзея, накіраваная на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва. Сярод эскпертаў — выбітныя прадстаўнікі беларускай культуры:... Болей »

Гістфак #18. 1939 год у Заходняй Беларусі — «вызваленне»?..

2023-09-09 21:49

Гістфак #18. 1939 год у Заходняй Беларусі — «вызваленне»?.. Чаму знешні выгляд і норавы савецкіх «вызваліцеляў» былі культурным шокам для мясцовых? Як у Заходняй Беларусі ўпершыню з’явіліся чэргі і дэфіцыт? Урэшце, ці стала ў 1939-м у свеце «больш Беларусі» або… «больш камунізму»?У новым выпуску падкаста «Гістфак» напярэдадні чарговага «Дня народнага адзінства»... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org