be

Навіны

Першы выпуск новага падкаста “Спіс на лета” — слухаць

2024-06-14 15:33

Першы выпуск новага падкаста “Спіс на лета” — слухаць “Спіс на лета” — новы літаратурны падкаст праекта wir.by, у якім кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра класічныя школьныя творы беларускай літаратуры.Ці трэба перачытваць класіку ў дарослым узросце? І як гэта рабіць? Наколькі адрозніваецца ўспрыняцце... Болей »

Варшаўскі беларусіст даследуе Арменію

2024-06-13 15:13

Варшаўскі беларусіст даследуе Арменію Прафесар Варшаўскага універсітэта Андрэй Масквін на стажыроўцы ў Арменіі вывучае старажытныя і сучасныя культурныя традыцыі гэтай краіны.Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян напярэдадні заявіў, што ні ён, ні іншы афіцыйны прадстаўнік яго краіны не наведае Беларусь, пакуль ёю кіруе Аляксандр Лукашэнка.... Болей »

За што ў войску міжваеннай Польшчы камандзіры хвалілі беларусаў — прафэсар Юры Грыбоўскі. «Гісторыя на Свабодзе»

2024-06-13 14:56

За што ў войску міжваеннай Польшчы камандзіры хвалілі беларусаў — прафэсар Юры Грыбоўскі. «Гісторыя на Свабодзе» Як жаўнеры-беларусы здабывалі незалежнасьць Польшчы ў 1919–1920 гадах? Колькі іх служыла ў польскім войску да Другой сусьветнай вайны і падчас яе? Ці паддаваліся яны палянізацыі і ці быў сярод іх нацыянальны рух?Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага... Болей »

«Гэта для некага ён вялікі пісьменнік, гонар Беларусі, ледзьве не ікона. А для мяне — старэйшы брат. Вася, Васілёк, Васіль»

2024-06-13 14:38

«Гэта для некага ён вялікі пісьменнік, гонар Беларусі, ледзьве не ікона. А для мяне — старэйшы брат. Вася, Васілёк, Васіль» У сям’і Быкавых было чацвёра дзяцей — Антаніна (ад першага шлюбу маці Ганны, памерла 15-гадовай), Васіль, Валянціна і Мікалай,  піша «Салідарнасць».Пра брата Міколу звестак небагата. Вядома, што ён жыў у Бычках непадалёк ад бацькоўскага дома. Меў слабое здароўе, кепска чуў. Памёр у 2000-м.Ягоная жонка... Болей »

Чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак — відэалекцыя Ціхана Чарнякевіча

2024-06-12 22:12

Чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак — відэалекцыя Ціхана Чарнякевіча Праект беларускіх і шведскіх арт-мэнэджараў Culture makes праводзіць серыю лекцый пра асновы і трэнды сучаснай культуры. Чацвёртую лекцыю з назвай “Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак” прачытаў крытык, перакладчык і літаратар Ціхан Чарнякевіч. Відэа-версіі... Болей »

Яшчэ адна наша навіна - Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop!

2024-06-12 14:37

Яшчэ адна наша навіна - Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop! Рана ці позна гэта павінна было адбыцца - Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop! Цяпер тут можна рабіць замовы на ўсе кнігі, выдадзеныя Фондам, а таксама - на кнігі партнёрскіх выдавецкіх ініцыятываў.На сайце Kamunikat.shop, сярод іншага, можна замовіць манументальную кнігу «(Не)расстраляныя»... Болей »

Па-беларуску выйшаў раман вядомага славацкага наватара

2024-06-12 14:32

Па-беларуску выйшаў раман вядомага славацкага наватара У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў раман славацкага пісьменніка Станіслава Ракуса (Stanislav Rakús) “Нататкі ў плыні часу”. На беларускую мову твор пераклала Святлана Богуш.Раман “Нататкі ў плыні часу” (Temporálne poznámky, 1993) мае аўтабіяграфічную аснову. Як паведамляе анатацыя на старонцы выдавецтва... Болей »

Навінка: фотаальбом этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага

2024-06-11 18:38

Навінка: фотаальбом этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага Да 140-годдзя з нараджэння Вацлава Ластоўскага Скарынаўская бібліятэка публікуе матэрыялы фотаальбома этнаграфічнай экспедыцыі беларускага дзеяча на Случчыну і Мазыршчыну ў 1928 годзе. Выданне падрыхтавалі сумесна выдавецтва Czabor Publishing і Skaryna Press.У выданні ўпершыню шырокаму колу чытачоў прадстаўляюцца... Болей »

Новы раман Бахарэвіча: Беларусь і бязмежны свет, пуцінская Расія, рэцэпты дапамогі тым, каму цяжка

2024-06-11 17:06

Новы раман Бахарэвіча: Беларусь і бязмежны свет, пуцінская Расія, рэцэпты дапамогі тым, каму цяжка Новы герой відэа на канале Андрэя Хадановіча — самы чытаны і самы забаронены сучасны беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і яго новы прыгодніцкі раман «Капітан лятучая рыба».Як паўставаў новы твор Бахарэвіча і да чаго тут Янка Маўр? Як у фантазійны свет аўтара ўрываюцца беларускія палітычныя рэаліі?... Болей »

У Нацбібліятэцы ідзе выстава старадрукаў Дома Мамонічаў

2024-06-11 15:05

У Нацбібліятэцы ідзе выстава старадрукаў Дома Мамонічаў З 3 чэрвеня ў музеі кнігі ідзе выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ стагоддзяў.На выставе прадстаўлены старадрукі Дома Мамонічаў канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org