be

Навіны

Год таму не стала аднаго са слупоў беларускасці і беларускай літаратуры ў Польшчы – прафесара Аляксандра Баршчэўскага

2023-03-27 22:22

Год таму не стала аднаго са слупоў беларускасці і беларускай літаратуры ў Польшчы – прафесара Аляксандра Баршчэўскага Пражыўшы доўгае ды багатае на падзеі жыццё, ён унёс выдатны ўклад у развіццё навукі пра мову і літаратуру.Аляксандр Баршчэўскі, інакш Алесь Барскі (такі быў яго літаратурны псеўданім) нарадзіўся ў лістападзе 1930 года на Беласточчыне. Паэт, выкладчык, кіраўнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага... Болей »

Даследчыца беларускага фальклору Ірына Мазюк: Шмат веснавых песень прысвечаныя птушкам

2023-03-27 22:14

Даследчыца беларускага фальклору Ірына Мазюк: Шмат веснавых песень прысвечаныя птушкам У сядзібе Фонфу Тутака ў Беластоку прайшлі адмысловыя майстаркласы жаночага народнага спеву. У сядзібе Фонфу Тутака ў Беластоку прайшлі адмысловыя майстаркласы жаночага народнага спеву з Ірынай Мазюк. Гэта вядомая даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша. Шмат... Болей »

У Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму Šlach da voli. Гісторыі свядомай любові да Беларусі

2023-03-27 11:02

У Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму Šlach da voli. Гісторыі свядомай любові да Беларусі Напярэдадні Дня волі ў Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма Šlach da voli. Мы пагаварылі з Іванам Марозка, рэдактарам стужкі, пра гісторыю, якую раскрывае фільм, пра супрацьстаянне дзеячаў эміграцыі і тых, хто застаецца ў Беларусі.Šlach da voli – стужка пра беларусаў і беларусак – з рознымі... Болей »

Як выглядала Беларусь у 1918 годзе — відэа

2023-03-27 10:25

Як выглядала Беларусь у 1918 годзе — відэа З нагоды 105-х угодак абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі (БНР) @motolkohelp пафарбавалі і паспрабавалі “ажывіць” шэраг здымкаў беларускіх вуліцаў у 1918 годзе.“Кажучы пра гістарычныя падзеі мы ў першую чаргу канцэнтруемся на датах, дакументах і выбітных асобах. Але істотна ведаць і як візуальна... Болей »

Беларусы адкрылі помнік аўтару нацыянальнага сьцяга

2023-03-27 10:05

Беларусы адкрылі помнік аўтару нацыянальнага сьцяга У Коўне адкрылі абноўлены помнік на магіле аўтара бел-чырвона-белага сьцяга Кляўдуша Дуж-Душэўскага. Новы помнік урачыста адкрылі 25 сакавіка, а на цырымоніі прысутнічаў праўнук Дуж-Душэўскага. Пра гэта ў рэпартажы Свабоды з цырымоніі адкрыцьця.... Болей »

Музей Вольнай Беларусі атрымаў калекцыю мастацкіх прац, прысвечаных беларускай рэвалюцыі

2023-03-26 10:00

Музей Вольнай Беларусі атрымаў калекцыю мастацкіх прац, прысвечаных беларускай рэвалюцыі Гэта плакаты мастакоў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе «Бел-чырвона-белы». У Варшаве адкрытая выстава плакатаў, прысвечаных беларускаму пратэсту 2020 года. Польскі Нацыянальны цэнтр культуры перадаў Музею Вольнай Беларусі мастацкія працы, якія былі падрыхтаваныя ў рамках конкурсу, зладжанага цэнтрам у супрацы... Болей »

Святочны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы

2023-03-24 14:04

Святочны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы Напярэдадні Свята 25-га Cакавіка Івонка Сурвілла павіншавала ўсіх суайчыннікаў з Днём Волі.... Болей »

Наста Кудасава: Для мяне зараз галоўнае не страціць пачуццё натхнення

2023-03-24 11:17

Наста Кудасава: Для мяне зараз галоўнае не страціць пачуццё натхнення  У эміграцыі кантакт з калегамі адбываецца часцей, чым у Беларусі, а таксама стала яшчэ больш магчымасцяў для творчых сустрэч. Пра гэта распавяла паэтка Наста Кудасава, што часова жыве ў Польшчы праз палітычную сітуацыю на радзіме. Яна адзначыла, што галоўнае – працягваць пісаць: – Калі казаць пра творчасць... Болей »

Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Беластоку дзве новыя кнігі – «Айчына» і «Імёны Свабоды»

2023-03-24 10:13

Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Беластоку дзве новыя кнігі – «Айчына» і «Імёны Свабоды»  Папулярная беластоцкая кніжная серыя Уладзіміра Арлова папоўнілася яшчэ дзвюма кнігамі – «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і «Імёны Свабоды» (дапоўненая версія). Цяпер у серыі стала дзевяць кніг. Абедзве новыя кнігі пісьменнік прэзентаваў на гістарычным клубе Beer&History.– Раней мы прэзентавалі тут... Болей »

«Гісторыя на Свабодзе». Ці пазначыў Скарына на партрэце свой узрост?

2023-03-22 23:48

«Гісторыя на Свабодзе». Ці пазначыў Скарына на партрэце свой узрост? Чаму Беларусь апынулася ў ліку чатырох краін, якія першымі ў сьвеце перайшлі на Грыгарыянскі каляндар? Чаму многія даты беларускай гісторыі памылковыя? Ці праўда, што Францішку Скарыну ў 1517 годзе, калі ён выдаў Біблію, было 47 гадоў?Пра гэта і пра іншае на новым Ютуб-канале «Гісторыя на Свабодзе» мы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org