be

Навіны

У Беластоку адбыўся дэкламатарскі конкурс прысвечаны Дню роднай мовы

2023-02-22 13:47

У Беластоку адбыўся дэкламатарскі конкурс прысвечаны Дню роднай мовы    У Беластоку адбыўся другі дэкламатарскі конкурс, прысвечаны Дню роднай мовы. Арганізатары конкурсу – фонд „Тутака”, згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, кампанія „Будзьма беларусамі!”, беларускі ПЭН-цэнтр і іншыя. На ўдзел было пададзена больш за 80 заявак. Сваімі ўражаннямі дзеліцца адна з фіналістак:... Болей »

Крысціна Дробыш: У выніку атрымалі аўдыёкнігу, у якой 127 гісторый і 101 голас

2023-02-22 13:39

Крысціна Дробыш: У выніку атрымалі аўдыёкнігу, у якой 127 гісторый і 101 голас    Акторка Крысціна Дробыш – каардынатарка праекту “Кніжны Воз” і audiobooks.by – прадставіла ў нашым эфіры новы праект “Мова 404”.Расказвае Крысціна Дробыш: - “Мова 404” – гэта супольны праект “Кніжнага Возу” і  audiobooks.by. Гэтая кніга аўтаркі Аліны Нагорнай. Кніга дакументальная, дзе Аліна сабрала... Болей »

Тэатр Польскага радыё падрыхтаваў радыёспектакль пра Мікалая Каперніка

2023-02-22 13:27

Тэатр Польскага радыё падрыхтаваў радыёспектакль пра Мікалая Каперніка 550 гадоў таму, 19 лютага 1473 года, нарадзіўся Мікалай Капернік, выдатны астраном, матэматык і ўрач.З гэтай нагоды Тэатр Польскага радыё падрыхтаваў радыёспектакль Ганны Шаматулы «Salto mortale» паводле «Пра кручэнне нябесных целаў» Мікалая Каперніка, кажа кіраўнік радыёсцэны Януш Кукула:-Мы знаходзімся... Болей »

PEN International у Міжнародны дзень роднай мовы заклікае падтрымаць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

2023-02-21 21:38

PEN International у Міжнародны дзень роднай мовы заклікае падтрымаць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, закліканы садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама шматмоўю. У гонар гэтага дня ПЭН-клуб заклікае падтрымаць беларускага пісьменніка, праваабаронцу, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і сябра ПЭН-клуба "Беларусь" Алеся Бяляцкага, затрыманага... Болей »

«Беларуская мова — не бабулін сэрвіз, які дастаюць і праціраюць ад пылу толькі на сьвяты». Ініцыятыва «Годна» запускае моўны маратон

2023-02-21 21:30

«Беларуская мова — не бабулін сэрвіз, які дастаюць і праціраюць ад пылу толькі на сьвяты». Ініцыятыва «Годна» запускае моўны маратон У Міжнародны дзень роднай мовы грамадзкая ініцыятыва «Годна» стварыла ролік пра беларускую мову. Даведаліся ў кіраўніцы ініцыятывы Аліны Герашчанкі падрабязнасьці.21 лютага ініцыятыва «Годна» ў сваім інстаграме абвясьціла пра запуск беларускамоўнага маратону. Ён скіраваны на тое, каб простай мовай, хутка... Болей »

У Беластоку школьнікі напісалі беларускую дыктоўку ды паказалі свае таленты

2023-02-21 15:40

У Беластоку школьнікі напісалі беларускую дыктоўку ды паказалі свае таленты   Школьнікі і дарослыя пісалі дыктоўку ды патрапілі на беларускае свята. Такая традыцыя ў школе імя святых Кірыла і Мяфодзія, дзе вывучаюць беларускую мову. Дыктоўку тут пісалі ўжо 11 раз, мерапрыемства традыцыйнае да 21 лютага – Дня роднай мовы. Таксама гэта магчымасць паказаць таленты школьнікаў: паказвалі... Болей »

«Тая мова, якую мы разумеем сэрцам, а не вушамі». Вядомыя беларусы расказалі, чаму беларуская мова — родная

2023-02-21 15:28

«Тая мова, якую мы разумеем сэрцам, а не вушамі». Вядомыя беларусы расказалі, чаму беларуская мова — родная 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень матчынай мовы.Беларуская мова — адна зь нешматлікіх дзяржаўных моваў Эўропы, якой пагражае зьнікненьне. Экспэрты UNESCO зрабілі такую выснову, бо па-беларуску гавораць штораз менш людзей.Вядомыя беларусы расказалі, чаму лічаць беларускую мову сваёй роднай і чаму... Болей »

Мара Тамковіч: Спадзяюся на наступныя сустрэчы і супрацу

2023-02-21 15:25

Мара Тамковіч: Спадзяюся на наступныя сустрэчы і супрацу   Берлінскі кінафестываль, еўрапейская падзея сусветнага ўзроўню, яшчэ працягваецца ў нямецкай сталіцы. Сёлета там актыўна ўдзельнічаюць і беларускія незалежныя творцы.У рамках Еўрапейскага фільммаркету, а ён сёння найбуйнейшы ў Еўропе, працаваў стэнд Беларускай незалежнай кінаакадэміі пры ўдзеле Беларускай... Болей »

Абвешчаныя лаўрэаты «Залатога апострафа»

2023-02-21 15:21

Абвешчаныя лаўрэаты «Залатога апострафа» Часопіс "Дзеяслоў" назваў лаўрэатаў прэміі "Залаты апостраф" за публікацыі 2022 г.Традыцыйна пераможцы былі вызначаныя ў трох намінацыях: проза, паэзія, дэбют.Сёлета ўганараваныя былі адпаведна: Віктар Казько, Усевалад Сцебурака, Ксенія Фёдарава.Віншуем лаўрэатаў!... Болей »

Мова Вялікага княства, унікальная літара, 83 пераклады аднаго верша — цікавыя факты пра беларускую мову

2023-02-21 14:46

Мова Вялікага княства, унікальная літара, 83 пераклады аднаго верша — цікавыя факты пра беларускую мову Беларуская мова — другая пасля італьянскай, паводле спеўнасці і мяккасці, мова ў Еўропе, найчысцейшая са славянскіх моваў. Беларуская мова ўнікальна паўнагалосная, з гаворкаю нараспеў. Канчатковае фарміраванне беларускай мовы адбылося ў першай палове ХІV стагоддзя, ужо ў ХVІ стагоддзі яна стала развітай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org