be

Навіны

Ці з’явіцца ў Беластоку беларускі клуб гістарычнай рэканструкцыі?

2023-02-08 14:04

Ці з’явіцца ў Беластоку беларускі клуб гістарычнай рэканструкцыі?   Падчас мерапрыемстваў, якія ладзіліся беларусамі ў Беластоку з нагоды 160-годдзя паўстання 1863 года, былі выкарыстаны гістарычныя паўстанцкія строі, пашытыя ўласнаручна.У вядучых мерапрыемстваў Васіля Калача і Кацярыны Ваданосавай нарадзілася ідэя стварыць у Беластоку беларускі клуб гістарычнай рэканструкцыі:... Болей »

У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

2023-02-08 13:46

У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха» Гэта знакамітая экранізацыя аднайменнай гатычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зрабіў беларускі і савецкі рэжысёр Валер Рубінчык у 1979 годзе, — паведамляе «Священный Белавуд».Канец ХІХ стагоддзя, беларускае Палессе, куды прыязджае малады этнограф, каб вывучаць народныя паданні. Ён селіцца ў... Болей »

«Ты быццам працягваеш жыць у Беларусі дыстанцыйна». Паэтка Ганна Комар выдала зборнік дакумэнтальных вершаў

2023-02-07 20:29

«Ты быццам працягваеш жыць у Беларусі дыстанцыйна». Паэтка Ганна Комар выдала зборнік дакумэнтальных вершаў «Мы вернемся» — гэта зборнік з дваццаці дакумэнтальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў, якія пакінулі краіну цягам года пасьля жніўня 2020-га.Паэтка, перакладчыца, дасьледчыца, пісьменьніца Ганна Комар цяпер жыве і вучыцца ў Лёндане. Ідэя кнігі «Мы вернемся» зьявілася ўзімку... Болей »

Беларускі дух Амерыкі: ці “заснулі” дыяспары ЗША і Канады

2023-02-07 20:12

Беларускі дух Амерыкі: ці “заснулі” дыяспары ЗША і Канады Пасля падзеяў 2020 года, якія абудзілі беларускія дыяспары ва ўсім свеце, ствараецца ўражанне, што беларусы замежжа губляюць актыўнасць. Адсутнасць кардынальных зменаў у самой Беларусі і вайна ва Украіне пераводзяць плыні актыўнасці ў іншы кірунак…Чым сёння жывуць беларускія дыяспары ЗША і Канады і ці... Болей »

Будкін: «Ніколі з-пад палкі не будзе ні хіта, ні суперспектаклю, ні кінашэдэўру»

2023-02-07 20:01

Будкін: «Ніколі з-пад палкі не будзе ні хіта, ні суперспектаклю, ні кінашэдэўру» Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін у гутарцы для выдання "Філін" разважае аб тым, да чаго прывядзе выкараненне заходніх каштоўнасцяў у Беларусі.Днямі у сацсетках з'явілася навіна пра тое, што у БДУ забаранілі святкаваць Дзень святога Валянціна. Таксама пад канец мінулага года Саўмін забараніў... Болей »

Беларуская дыктоўка

2023-02-07 16:05

Беларуская дыктоўка Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта разам з Беларускім Моладзевым Хабам  і Беларускім домам у Варшаве запрашае да ўдзелу ў арфаграфічным конкурсе “Беларуская дыктоўка” з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.Конкурс пройдзе ў гібрыдным фармаце. Шанцы на атрыманне... Болей »

Кнігу Максіма Знака ў Берліне прэзентавала набеліянтка Герта Мюлер

2023-02-07 16:03

Кнігу Максіма Знака ў Берліне прэзентавала набеліянтка Герта Мюлер У берлінскім тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэзентацыя кнігі "Зэкаменрон" беларускага палітвязня Максіма Знака, перадае DW.Апавяданні пра беларускую турму са сцэны цэлую гадзіну чытала нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Герта Мюлер.Адзін з перакладчыкаў кнігі, гісторык Фолькер Вайксель мяркуе... Болей »

Павел Шаўцоў: Беларусі варта адкрываць больш культурніцкіх прадстаўніцтваў

2023-02-07 11:44

Павел Шаўцоў: Беларусі варта адкрываць больш культурніцкіх прадстаўніцтваў   40000 тамоў беларушчыны, сярод якіх старадрукі Францыска Скарыны, Статут ВКЛ, архівы БНР, рукапіс „Курган” Янкі Купалы. Скарынаўская бібліятэка – грамадска-культурны асяродак у Лондане, які вядзе сваю афіцыйную гісторыю з 1971 года, мае статус „уласнасці ўсіх беларусаў” і на фоне палітычных крызісаў... Болей »

У Беластоку пабачыў свет зборнік рэпартажаў «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»

2023-02-07 11:18

У Беластоку пабачыў свет зборнік рэпартажаў «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» Аўтарка кнігі – журналістка тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» Ганна Кандрацюк, якая з 1990-х гадоў здзяйсняе рэпарцёрскія падарожжы па Беласточчыне.У Беластоку пабачыў свет зборнік рэпартажаў «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Яго аўтарка – журналістка тыднёвіка беларусаў... Болей »

Дачка палітзьняволенай Касьцюговай расказала, як жыць, калі рэжым забірае сям’ю

2023-02-07 10:30

Дачка палітзьняволенай Касьцюговай расказала, як жыць, калі рэжым забірае сям’ю Настасься Касьцюгова, дачка зьняволенай рэдактаркі Валерыі Касьцюговай, за апошнія два гады перажыла арышт маці, сьмерць бацькі, эміграцыю. Да пачатку суду над маці 6 лютага яна дала інтэрвію Свабодзе.0:27 — Як Валерыя Касьцюгова трымаецца ў турме1:31 — Пра падарункі з турмы2:42 — Як дзякуючы Азаронку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org