be

Навіны

Нобель для вязня. Гісторыі лаўрэатаў прэміі міру, якія не патрапілі на яе ўручэнне праз зняволенне

2022-12-15 10:05

Нобель для вязня. Гісторыі лаўрэатаў прэміі міру, якія не патрапілі на яе ўручэнне праз зняволенне Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць Нобелеўскую прэмію міру ў Осла 10 снежня. Праваабаронца ўжо 17 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА-1, яму пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Зрэшты, ён не першы лаўрэат Нобеля, які падчас узнагароджання знаходзіўся за кратамі.Карл фон АсецкіКарл фон Асецкі — нямецкі... Болей »

Еўрапейская федэрацыя журналістаў працягвае патрабаваць вызвалення Ларысы Шчыраковай

2022-12-14 21:50

Еўрапейская федэрацыя журналістаў працягвае патрабаваць вызвалення Ларысы Шчыраковай We once again call on the international community to increase pressure on the Belarusian dictator’s regime to end its fierce repression, — заяўляе галоўная еўрапейская журналісцкая арганізацыя. Учора стала стала вядома, што супраць затрымнай былой журналісткі Ларысы Шчыраковай завялі крымінальную справу... Болей »

Надзея Белахвосцік: Прапаганда ў Беларусі паўтарае шлях, які прывёў да генацыду ў Руандзе

2022-12-14 21:38

Надзея Белахвосцік: Прапаганда ў Беларусі паўтарае шлях, які прывёў да генацыду ў Руандзе   Галоўныя пагрозы ад прапаганды рэжыму Беларусі для беларускага грамадства абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы „Трэнды прапаганды 2020-2022. Падводзім вынікі з Media IQ”.Кажа галоўны рэдактар праекта MediaIQ Надзея Белахвосцік: – Нашыя незалежныя сацыёлагі паказваюць, што ў апошні час недзе каля 40%... Болей »

Зміцер Бартосік плануе выдаць аўдыё-версію кнігі «Забіць упалмінзага»

2022-12-14 20:06

Зміцер Бартосік плануе выдаць аўдыё-версію кнігі «Забіць упалмінзага» Новая кніга барда і пісьменніка, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Змітра Бартосіка, літаральна пасля выхаду стала бібліяграфічнай рэдкасцю.Кнігу „Забіць упалмінзага” Радыё Свабода выдала невялікім накладам. Таму аўтару хапіла яе толькі на 3 прэзентацыі – у Варшаве, Вільні і Беластоку. Цяпер... Болей »

Андрэй Хадановіч. Паэзія вайны: як вершам перамагчы вайну і дыктатуру

2022-12-14 19:00

Андрэй Хадановіч. Паэзія вайны: як вершам перамагчы вайну і дыктатуру   Медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці ў Гданьску атрымаў надоечы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Уганаравалі яго разам з трыма ўкраінцамі, двух з якіх — Багдана Асадчука і Барыса Лявіцкага — уганаравалі пасмяротна.Што гэта за ўзнагарода і чым яе заслужыў беларускі паэт? Ці здольныя... Болей »

Яраслаў Іванюк. Першадрукары: ці патрэбная беларуская кніга за мяжой

2022-12-13 15:50

Яраслаў Іванюк. Першадрукары: ці патрэбная беларуская кніга за мяжой З Беларусі, сярод іншых, вымушана з’ехала вялікая колькасць творчых людзей — паэтаў і празаікаў, гісторыкаў і філосафаў, даследчыкаў і этнографаў. Але пісаць вершы ці прозу, гістарычныя альбо этнаграфічныя даследаванні ды філасофскія тактаты яны не перасталі. Так, можна ўсё напісанае даносіць да чытача... Болей »

Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

2022-12-13 15:36

Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2022 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.У намінацыі «Праваабронца года-2022» у спіс увайшлі:Уладзімір Лабковіч;Павел Левінаў;Наста Лойка.У намінацыі «Журналіст года-2022» вылучаныя:Яўген Атцецкі;Марына... Болей »

Арунас Бубніс: У Новай Беларусі неабходна адкрыць архівы КДБ

2022-12-13 12:45

Арунас Бубніс: У Новай Беларусі неабходна адкрыць архівы КДБ    12-га снежня ў Музеі памяці Сібіры ў Беластоку адбылася сустрэча дырэктараў гістарычных музеяў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны. Кіраўнікі ўстаноў падпісалі пагадненне пра супольнае вывучэнне вопыту, звязанага з доўгатэрміновай камуністычнай акупацыяй.Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла... Болей »

У «Доме творцаў» у Варшаве знаходзяць часовы прытулак дзеячы мастацтва

2022-12-13 12:25

У «Доме творцаў» у Варшаве знаходзяць часовы прытулак дзеячы мастацтва «Дом творцаў» у Варшаве. Тут знаходзяць часовы прытулак дзеячы мастацтва, якія прайшлі праз рэпрэсіі ў Беларусі і былі змушаныя пакінуць Радзіму.Арганізатар лакацыі, музыка Сяргей Доўгушаў мае ў будынку ўласны кабінет. На сёння ў «Доме творцаў» каля дзясятку жыхароў, у тым ліку добра вядомых, якія пакуль... Болей »

Апублікаваны дакументы пра лёсы палякаў і беларусаў у 1926-1932 гг.

2022-12-13 12:05

Апублікаваны дакументы пра лёсы палякаў і беларусаў у 1926-1932 гг. Варшаўскі Цэнтр дыялогу ім. Юліюша Мерашэўскага выдаў чарговы том зборніка дакументаў Dokumenty do historii stosunków polsko-sowieckich 1918-1945 («Дакументы па гісторыі польска-савецкіх адносін. 1918-1945 гг.») — аб польска-савецкіх адносінах у 1926-1932 гг. Многія з гэтых дакументаў датычаць гісторыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org