be

Навіны

Юлія Косціна пра лёс беларускага садка ў Беластоку

2022-01-17 14:46

Юлія Косціна пра лёс беларускага садка ў Беластоку  Адзіны ў Польшчы беларускі садок можа знікнуць як самастойная адукацыйная пляцоўка.Гэта пагражае і статусу беларускай мовы, якая ў трох групах садка з’яўляецца асноўнай. Беларускі садок №14 працуе ў Беластоку з 1995 года. Улады горада вырашылі аб’яднаць яго з пачатковай школай №4, у якой беларускую мову... Болей »

17 студзеня 1945 года ў Варшаве закончылася нямецкая, а пачалася савецкая акупацыя

2022-01-17 14:11

17 студзеня 1945 года ў Варшаве закончылася нямецкая, а пачалася савецкая акупацыя У гэты дзень жаўнеры Чырвонай Арміі і падначаленай саветам 1-й Арміі Войска Польскага ўвайшлі ў разбураную Варшаву. 17 студзеня 1945 года жаўнеры Чырвонай Арміі і падначаленай саветам 1-й Арміі Войска Польскага ўвайшлі ў разбураную Варшаву. У гэты дзень у 1939 годзе скончылася нямецкая акупацыя горада... Болей »

Паўгода ў няволі. Распавядаем, што цяпер вядома пра трох зняволеных вясноўцаў

2022-01-16 17:09

Паўгода ў няволі. Распавядаем, што цяпер вядома пра трох зняволеных вясноўцаў Сёння роўна паўгода, як старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі  Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі за праваабарончую дзейнасць. 14 ліпеня да іх і іншых вясноўцаў з ператрусамі прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.... Болей »

Сяргей Шупа пра пераклад «Восені патрыярха»

2022-01-16 16:32

Сяргей Шупа пра пераклад «Восені патрыярха» Пад канец мінулага году ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў раман Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» ў беларускім перакладзе Сяргея Шупы. Зь перакладчыкам пагутарыў Ян Максімюк.— Калі табе прыйшла ў галаву думка перакласьці «Восень патрыярха»? І навошта?— (Сьмяецца.) Мабыць, я апошні з усіх вакол... Болей »

Фонд «Тутака» абвясціў дэкламатарскі конкурс

2022-01-16 16:19

Фонд «Тутака» абвясціў дэкламатарскі конкурс  Фонд «Тutaka», які дзейнічае на Беласточчыне, пачынае здзяйсняць сваю праграму на новы 2022 год. Сёлета Фонд пашырыць сваю дзейнасць. Да ранейшых фестываляў далучацца новыя мерапрыемствы.У тым ліку у Фондзе плануюць дадаць літаратурную частку да фестывалю «Бардаўская восень». Кажа кіраўнік Фонду Павел... Болей »

Уладзімір Лапцэвіч: Рэдакцыі знаходзяць новыя спосабы данясення інфармацыі

2022-01-16 16:08

Уладзімір Лапцэвіч: Рэдакцыі знаходзяць новыя спосабы данясення інфармацыі  “У многім незалежная беларуская журналістыка разгромленая, але гэта не значыць, што яе зусім няма”, – кажа журналіст партала 6tv.by “Магілёўскі рэгіён” Уладзімір Лапцэвіч. – Ёсць жывыя людзі, ёсць жывыя рэдакцыі, якія працуюць. Знаходзяць новыя спосабы, новыя метады працы, новыя спосабы данясення інфармацыі.... Болей »

Алесь Аркуш: Сёлета ўручаем „Вялеса” 30-ы раз. Прымаем віншаванні

2022-01-15 16:39

Алесь Аркуш: Сёлета ўручаем „Вялеса” 30-ы раз. Прымаем віншаванні  Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за лепшую мастацкую беларускамоўную літаратурную кнігу мінулага году.Са старшынём арганізацыйнага камітэту прэміі Алесем Аркушам паразмаўляў Міхась Андрасюк. РР: Сустракаемся невыпадкова, спадзяюся ўжо праз хвіліну стане вядомы шорт-ліст прэміі... Болей »

У Беларусі з'явіўся новы праект Syndrom Samazvanca. Ён выпусціў дэбютны альбом

2022-01-15 12:50

У Беларусі з'явіўся новы праект Syndrom Samazvanca. Ён выпусціў дэбютны альбом Syndrom Samazvanca — новы праект паэта і музыканта Уладзя Лянкевіча (Tonqixod, luty sakavik) і гітарыста Рамана Жарабцова. 14 студзеня дуэт выпусціў дэбютны альбом — "Sonk".Альбом склалі шэсць кампазіцый, на якія музыкаў натхнілі краутрок, псіхадэлія і панк. Музыкі падкрэсліваюць, што галоўнае ў кружэлцы... Болей »

Алесь Таболіч: Мы ўсё ж такі зламаем сістэму

2022-01-15 11:37

Алесь Таболіч: Мы ўсё ж такі зламаем сістэму   З Госцем Рацыі – беларускім музыкам, дызайнерам і мастаком Алесем Таболічам і з іншымі ўдзельнікамі гурта Znich Яна Запольская размаўляла пра іх адаптацыю ў Польшчы, творчасць і выступы на Падляшшы.РР: Распавядзіце больш падрабязна пра вашыя выступы, звязаныя са Старым Новым годам і пра ваш выступ у... Болей »

Вольскі пра музыку у Беларусі: засталіся 5 фрыкаў і муміфікаваныя бабкі з Расіі

2022-01-14 22:09

Вольскі пра музыку у Беларусі: засталіся 5 фрыкаў і муміфікаваныя бабкі з Расіі “Яшчэ дзесяць год мы будзем біцца аб гэты лёд, а пазней прыйдзе Пуцін — і ўсяму гамон канчаткова”. Музыка Лявон Вольскі не падтрымлівае такія прагнозы песімістаў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, колькі беларусы яшчэ будуць знаходзіцца ў выгнанні. Вольскі кажа, што тая сітуацыя, якая склалася ў Беларусі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org