be

Навіны

Філасофія і лірыка быцця. Ігар Бабкоў

2021-04-22 17:35

Філасофія і лірыка быцця. Ігар Бабкоў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з пісьменнікам... Болей »

Войцех Слешынскі: Нашыя даследаванні прысвечаны ўсходнім суседзям

2021-04-22 16:51

Войцех Слешынскі: Нашыя даследаванні прысвечаны ўсходнім суседзям  У Музеі Памяці Сібіры прадставілі 21-ы выпуск “Бюлетэня Гісторыі Пагранічча” (Biuletyn Historii Pogranicza), прысвечаны 30-годдзю незалежнай Беларусі.Кажа аўтар прадмовы да бюлетэня, дырэктар музея Войцех Слешынскі: – Стараемся падкрэсліць, што наш музей займаецца тэмай Сібіры, а таксама іншых земляў... Болей »

Павал Усаў: Мы стаім перад цывілізацыйнай пагрозай страты Беларусі

2021-04-22 16:35

Павал Усаў: Мы стаім перад цывілізацыйнай пагрозай страты Беларусі У такой сітуацыі, паводле палітолага, Святлана Ціханоўская павінна прыняць прысягу прэзідэнта, як адзінага легітымнага прадстаўніка Беларусі.Сёння прэзідэнт Расіі выступіў з пасланнем да Федэральнага сходу. Пуцін у сваім пасланні згадаў «спробы дзяржперавароту ў Беларусі і спробы забіць Лукашэнку». Між... Болей »

Латушка заклікаў Ціханоўскую ўступіць на пасаду прэзыдэнта

2021-04-22 11:31

Латушка заклікаў Ціханоўскую ўступіць на пасаду прэзыдэнта Павал Латушка зрабіў такую заяву ў інтэрвію Свабодзе.Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка выступіў напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі з інфармацыяй пра шэраг дамоваў, якія будуць прынятыя, паводле ягоных крыніц: расейская вайсковая база... Болей »

«Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі», — беларусы Масквы і Піцера пра выкраданьне, рэпрэсіі і дапамогу землякам

2021-04-22 11:27

«Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі», — беларусы Масквы і Піцера пра выкраданьне, рэпрэсіі і дапамогу землякам Актывісты беларускай дыяспары ў Расеі Сьвятлана Мішурава з Масквы і Ўладзімер Драгун зь Пецярбургу расказваюць пра шматмесячныя акцыі салідарнасьці, пра дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі праз збор сродкаў, ціск на актывістаў беларускай грамады і выкраданьні беларускіх грамадзян у Расеі.Глядзець відэадыскусію... Болей »

Творчая кухня з Антонам Рудаком

2021-04-22 11:05

Творчая кухня з Антонам Рудаком 21 красавіка адбылася "Творчая кухня" з паэтам і гісторыкам Антонам Рудаком.Антон Рудак – аўтар паэтычнай кнігі “Верхні горад”, фіналіст прэміі “Дэбют”, лаўрэат прэміі “Кніга году”. Мы абмяркуем, як суіснуюць у адным чалавеку “паэт” і “гісторык”, якую ролю ў жыцці Антона адыграў Уладзімір Караткевіч... Болей »

Як бягун стварае пасланьні для беларусаў

2021-04-21 16:03

Як бягун стварае пасланьні для беларусаў Вадзім Сіманаў разам зь сябрамі бегае па Беларусі і піша траекторыяй руху патрыятычныя карціны накшталт «Пагоні». Так ён пакідае пасланьні беларусам. Бягун расказаў, як тэхнічна зрабіць малюнак і што такое GPS-арт. А таксама Сіманаў прабег маршрут па траекторыі лягатыпу Радыё Свабода.... Болей »

Пяць прэзыдэнтаў зь Беларусі. Падкаст Уладзімера Арлова

2021-04-21 15:44

Пяць прэзыдэнтаў зь Беларусі. Падкаст Уладзімера Арлова Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.У сёньняшнім выпуску Ўладзімер Арлоў расказвае пра пяць беларусаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як прэзыдэнты:Мікалай... Болей »

У рэйтынгу свабоды слова Беларусь займае 158-е месца са 180

2021-04-21 15:37

У рэйтынгу свабоды слова Беларусь займае 158-е месца са 180 Паводле «Рэпарцёраў бязь межаў», больш за 400 журналістаў у Беларусі да канца 2020 году былі затрыманыя ці арыштаваныя, многія з іх пасля паведамлялі пра тое, што зазналі ў зняволенні знявагі і гвалт. Паводле сусветнага «Індэксу свабоды прэсы – 2021», які штогод складае арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў»... Болей »

«Я нарадзіўся тут» – мастацкі конкурс для падляшскай моладзі

2021-04-21 15:32

«Я нарадзіўся тут» – мастацкі конкурс для падляшскай моладзі Галоўная ідэя конкурса - зацікавіць маладых людзе сваім наваколлем, паказаць ім што месца, дзе мы нарадзіліся, фармуе нас як людзей. Беларускі Музей у Гайнаўцы ўжо трэці раз запар ладзіць мастацкі конкурс для дзяцей і моладзі «Я нарадзіўся тут». Яго галоўная ідэя зацікавіць маладых людзе сваім наваколлем... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org