be

Навіны

Фестываль PRADMOVA запрашае выдаўцоў да ўдзелу ў тэндары на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурсу «Шуфлядка»

2024-08-11 15:20

Фестываль PRADMOVA запрашае выдаўцоў да ўдзелу ў тэндары на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурсу «Шуфлядка» Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвясціла тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурсу «Шуфлядка».Хто можа браць удзел у тэндары?Беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы незалежна ад іх геаграфічнай лакалізацыі і юрасобы.Тэрміны правядзення: 5 — 15 жніўня 2024 года.Якія рукапісы... Болей »

Паэтка Юля Цімафеева: «Апошнія чатыры гады зьмянілі нашы жыцьці, погляд на сьвет, тэмы і спосаб пісьма»

2024-08-11 14:11

Паэтка Юля Цімафеева: «Апошнія чатыры гады зьмянілі нашы жыцьці, погляд на сьвет, тэмы і спосаб пісьма» У Нарвэгіі выходзіць празаічная кніга паэткі Юлі Цімафеевай «Менскі дзёньнік». У ёй апісаныя падзеі ў Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнціх выбараў у 2020-м і працягваюцца да сёньня. Гэта ўжо шосты пераклад кнігі на замежныя мовы.Пагаварылі з аўтаркай пра памяць і літаратуру, горыч расстаньня з... Болей »

Лекцыя Хадановіча пра лёс і маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм

2024-08-11 13:54

Лекцыя Хадановіча пра лёс і маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім аўтарскім YouTube-канале расказвае пра адну з самых загадкавых постацяў беларускай літаратуры — паэтку Яўгенію Пфляўмбаўм. Пакручасты лёс, адданае каханне, 60-гадовае маўчанне і трыумфальнае вяртанне ў беларускую літаратуру, якое працягваецца і... Болей »

Прэзентацыя кнігі Міхала Бараноўскага “VOLUMEN.3”

2024-08-05 14:43

Прэзентацыя кнігі  Міхала Бараноўскага  “VOLUMEN.3” У Мінску пройдзе прэзентацыя трэццяга паэтычнага зборніка Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 г. і часткова друкаваліся ў перыёдыцы і на інтэрнэт-пляцоўках.На імпрэзе прагучаць творы ў аўтарскім выкананні, гісторыі з імі звязаныя, а таксама... Болей »

Беларускі летуценнік: ад новых кніг да пікнікоў з нацыянальным каларытам

2024-08-05 14:26

Беларускі летуценнік: ад новых кніг да пікнікоў з нацыянальным каларытам У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher з Кракава выйшла адна з найлепшых кніг міжваеннага польскага пісьменніка Карнэля Макушыньскага “Д’ябал з сёмага класа”. І гэта ўжо 23-і “тытул” у каталогу выдавецтва. Але “беларускі Кракаў” сённяшняга дня багаты не толькі выдавецтвам. Днямі ў гэтым прыгожым... Болей »

«Epistaxis» — гукавы дыптых «Фантастычных плыўцоў»

2024-08-05 13:11

«Epistaxis» — гукавы дыптых «Фантастычных плыўцоў» Менска-варшаўскі гурт Віктара Сямашкі Fantastic Swimmers апублікаваў дыптых «Эпістакіс». Альбом складаецца з «гарызанталі й вэртыкалі» — пары працяглых, плынных кампазыцыяў, заснаваных на беларускім фальклёры. У першым творы рэй вядзе дуда Яўгена Барышнікава, у другім — ліра Сяргея Доўгушава. Да студыйнае... Болей »

Дзіцячая пісьменніца выкладвае па раздзелах гісторыю пра птушак-сяброў

2024-08-05 12:46

Дзіцячая пісьменніца выкладвае па раздзелах гісторыю пра птушак-сяброў Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска пачала выкладваць анлайн дзіцячы травелог з назвай “Дзіўны дом”. Выданне папяровай кнігі затрымліваецца і таму пісьменніца разам з мастачкай вырашылі дзяліцца з чытачамі гісторыяй сяброўства дзвюх менскіх птушак.“Мы з мастачкай Юляй Ягоўдзік марылі пра папяровую кнігу... Болей »

Выходзіць дадрук першых трох частак “Ведзьмара” Анджэя Сапкоўскага

2024-08-05 12:28

Выходзіць дадрук першых трох частак “Ведзьмара” Анджэя Сапкоўскага Выдавецтва “Янушкевіч” паведаміла, што з 20 жніўня ў кнігарні “Кнігаўка” (як афлайн, так і на сайце) з’явіцца дадрук трох першых кніг Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта з Рывіі. А ўжо цяпер можна аформіць папярэдні заказ на ўсе чатыры часткі, якія перакладзеныя на гэты момант.“Гэтыя кнігі мы выдавалі... Болей »

«Правы чалавека — гэта зручна». Гутарка з Кацярынай Дзяйкала — у новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе»

2024-08-04 17:00

«Правы чалавека — гэта зручна». Гутарка з Кацярынай Дзяйкала — у новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» У гасцях новага выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук і праваабаронца Кацярына Дзяйкала, якая раней выкладала і была загадчыцай кафедры міжнароднага права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце міжнародных адносін — зазнала рэпрэсіі ды была звольненая... Болей »

Топ-5 беларускіх спектакляў, якія варта і можна паглядзець у інтэрнэце онлайн

2024-08-04 16:37

Топ-5 беларускіх спектакляў, якія варта і можна паглядзець у інтэрнэце онлайн Тэатральны аглядальнік склаў для @radakultury падборку з 5 беларускіх спектакляў, якія варта і можна паглядзець у інтэрнэце проста цяпер. «Тутэйшыя», Купалаўскі тэатрКультавы спектакль рэжысёра Мікалая Пінігіна (па п’есе Янкі Купалы), пастаўлены ў 1990 годзе. Савецкі Саюз яшчэ існаваў, а ў цэнтры Мінска... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org