be

Навіны

Зарэцкая: мы павінны навучыцца казаць “Я — беларус!” з годнасцю

2020-11-16 17:40

Зарэцкая: мы павінны навучыцца казаць “Я — беларус!” з годнасцю 16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады і заснавальніца Школы дзелавой культуры і этыкету Аксана Зарэцкая.Шмат гадоў беларусы жылі ў сваёй “унутранай Беларусі”. Пісалі музыку і спявалі песні, выконваць якія ім забаранялі ўлады, стварылі фільмы і карціны, якія не паказвалі ці здымалі... Болей »

Аштрафаваны лідар «Старога Ольсы» Сасноўскі, трое сутак ён правёў за кратамі

2020-11-16 17:31

Аштрафаваны лідар «Старога Ольсы» Сасноўскі, трое сутак ён правёў за кратамі За ўдзел у ланцугу памяці лідар гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі пакараны штрафам — 810 рублёў (30 базавых велічыняў). Суд, з датай якога ўсё было не зразумела, усё ж адбыўся 16 лістапада.Знакаміты музыка, чый гурт папулярызуе музыку часоў Сярэдневечча, правёў у пастарунку ў Клецку 3 дні. За гэты... Болей »

«Сёньня мы ўсе — Раман Бандарэнка». Віцебскія мэдыкі запісалі зварот да чыноўнікаў

2020-11-15 15:34

«Сёньня мы ўсе — Раман Бандарэнка». Віцебскія мэдыкі запісалі зварот да чыноўнікаў Пасьля трагічнай сьмерці Рамана Бандарэнкі група віцебскіх лекараў запісала відэазварот да чыноўнікаў, у якім яны апавялі пра перасьлед мэдыкаў з палітычных матываў і выказалі салідарнасьць з памерлым пасьля зьбіцьця Раманам Бандарэнкам.Спачатку лекары заткнулі сабе раты лейкаплястырам і пачалі свой... Болей »

Затрымалі каля 200 удзельнікаў «Маршу сьмелых» у Менску і іншых гарадах Беларусі

2020-11-15 15:30

Затрымалі каля 200 удзельнікаў «Маршу сьмелых» у Менску і іншых гарадах Беларусі Затрыманьні каля мэтро «Пушкінская» ў Менску адбываюцца ўвесь час, але людзі працягваюць зьбірацца там на марш пратэсту.Супраць людзей на «Пушкінскай» сілавікі прымянілі сьлезацечны газ.Станам на 15.10 Праваабарончы цэнтар «Вясна» налічыў каля 200 прозьвішчаў затрыманых каля станцыі мэтро «Пушкінская»... Болей »

Што рабіць калі затрымалі блізкага чалавека?

2020-11-15 14:58

Што рабіць калі затрымалі блізкага чалавека?  Што рабіць, калі затрымалі блізкага чалавека. З гэтага відэа вы даведаецеся:— Як знайсці затрыманага блізкага ці знаёмага— Як звязацца з праваабаронцамі— Што рабіць, калі вы не маеце ніякай інфармацыі пра затрыманых— Як працуе судзебная сістэма ў дні пратэстаў— Як паводзіць сябе ў судзе— Хто і што можа... Болей »

Прэм'ера фільма «Купала» адбылася ў Маскве

2020-11-15 13:54

Прэм'ера фільма «Купала» адбылася ў Маскве 14 лістапада на кінафестывалі "Московская премьера" адбылася прэм'ера фільма Уладзіміра Янкоўскага "Купала". Стужку паказалі ў Белай зале Дома кіно.Гэта быў дабрачынны паказ пры вольным уваходзе. Але праз абмежаванні (запоўніць можна толькі 25% глядацкай залы) "Купалу" паглядзела толькі каля 170 чалавек.... Болей »

«Стары Ольса», Піт Паўлаў і Памідораў прысьвяцілі песьні памяці Рамана Бандарэнкі

2020-11-15 13:41

«Стары Ольса», Піт Паўлаў і Памідораў прысьвяцілі песьні памяці Рамана Бандарэнкі Музыкі адрэгавалі на трагічную сьмерць Рамана Бандарэнкі, якога пабілі і завезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прысьвяціў песьню памяці Рамана Бандарэнкі.Сьпявак Аляксандар Памідораў таксама прысьвяціў песьню памяці Рамана Бандарэнкі і словам «Я выходжу» —... Болей »

«КДБ правярае, ці падпісваліся сілавікі за Бабарыку. Ад вынікаў у СК жахнуліся», — былы сьледчы

2020-11-14 23:46

«КДБ правярае, ці падпісваліся сілавікі за Бабарыку. Ад вынікаў у СК жахнуліся», — былы сьледчы Андрэй Астаповіч звольніўся са Сьледчага камітэту ў знак пратэсту супраць насільля з боку сілавікоў пасьля выбараў і немагчымасьць праводзіць сьледзтва па гэтых фактах. Цяпер ён узначальвае ініцыятыву былых сілавікоў By_Pol.У інтэрвію «Свабодзе» ён расказвае пра дзейнасьць арганізацыі, чысткі ў Сьледчым... Болей »

«Дзе нашы амонаўцы? Чаму не забяруць?» Жанчыны аблаялі жалобны ланцуг у Маладзечне

2020-11-14 23:32

«Дзе нашы амонаўцы? Чаму не забяруць?» Жанчыны аблаялі жалобны ланцуг у Маладзечне Сёння ў 12.00 у Маладзечне, на Вялікім Гасцінцы, каля галоўнага ўваходу ў гарадскі парк сабраўся ланцуг салідарнасці, каб ушанаваць памерлага Рамана Бандарэнку.Мерапрыемства выклікала вось такую рэакцыю некаторых маладзечанцаў.... Болей »

366 герояў беларускай гісторыі. Выйшла новае выданьне «Імёнаў Свабоды» Ўладзімера Арлова

2020-11-14 16:47

366 герояў беларускай гісторыі. Выйшла новае выданьне «Імёнаў Свабоды» Ўладзімера Арлова У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» — новая кніга: 4-е выданьне «Імёнаў Свабоды» Ўладзімера Арлова. Гэта 366 эсэ пра герояў Беларусі, безь якіх немагчыма ўявіць гісторыю краіны ад 1772 году і да нашых дзён.«Імёны Свабоды»... Здаецца, кнігу з такой назвай нельга напісаць у 2020 годзе, бо сотні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org