- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
22 чэрвеня мінула 59 гадоў з дня, калі войскі гітлераўскай Нямеччыны заатакавалі Савецкі Саюз, адкрываючы найбольш крывавы фронт ІІ сусветнай вайны. Немцы, якія ад двух гадоў змагаліся ўжо за панаванне ў заходняй і сярэдняй Еўропе, вырашылі, у неспрыяльных для іх мілітарных умовах, падпарадкаваць сабе... Болей »
Здавалася, што восень гэтага года будзе вельмі цікавай, па прычыне планаванага вялікага сатырычнага шоу, якім будуць прэзідэнцкія выбары. Нішто не паказвала на тое, што кіруючая ў Польшчы кааліцыя постсалідарніцкіх партый проста рассыплецца. Прыватныя інтарэсы пару тысяч актывістаў Уніі вольнасці, разам... Болей »
У днях 25-27 мая адбылася ў Беластоку арганізаваная Цэнтрам грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь канферэнцыя „Ад таталітарнай да дэмакратычнай дзяржавы — характар дзяржаўных і эканамічных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь”. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі пазаўрадавых арганізацый і апазіцыйных... Болей »
З 22 да 25 траўня ў Мінску праходзіў ІІІ Міжнародны кангрэс беларусістаў. Традыцыйна арганізатарам сустрэчы людзей, якія займаюцца вывучэннем культурных, лінгвістычных, літаратуразнаўчых ці гістарычных праблем Беларусі быў Цэнтр імя Францыска Скарыны ў Мінску. Праявай вялікай адвагі дырэктара Цэнтра... Болей »
75 гадоў таму паслы польскага Сейма Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётр Мятла, Павел Валошын і Юры Сабалеўскі выступілі з Беларускага пасольскага клуба і заснавалі новы клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Дало гэта пачатак руху, які прывёў насельніцтва Заходняй Беларусі... Болей »
На гэтае пытанне грамадзяне Польшчы атрымалі адказ падчас шматлікіх святкаванняў з нагоды тысячагоддзя сустрэчы ў Гнезне нямецкага імператара Атона ІІІ і князя Польшчы Баляслава Храбрага. Падчас сустрэчы прэзідэнтаў краін Сярэдняй Еўропы, якое адбылося па ініцыятыве Аляксандра Кваснеўскага ў палове красавіка... Болей »
14 траўня 1923 г. у Беластоцкім акруговым судзе пачаўся працэс 45-ці беларускіх дзеячаў, абвінавачаных ва ўдзельніцтве ў нелегальнай беларускай арганізацыі і спробе адарвання шляхам узброенага паўстання паўночна-ўсходняй часткі Польшчы з мэтай далучэння яе да Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізацыя... Болей »
Хаця май у гэтым годзе традыцыйна пачаўся мнагадзённым святкаваннем, аднак першамайскія шэсці не прыцягнулі на вуліцы, так як раней бывала, мільёнаў людзей. Нават у краінах, узніклых на руінах Савецкага Саюза, ад некалькіх гадоў з чырвонымі сцяжкамі выходзяць прыгорбленыя перажытымі гадамі і медалямі... Болей »
Чатырнаццаць гадоў таму канец красавіка быў вельмі цёплы. Ранняя вясна заахвочвала старых і маладых цешыцца веснавым сонцам. Хаця набліжалася свята Пасхі, у Беларусі большасць людзей рыхтавалася да першамайскіх шэсцяў. Ніхто аднак не ведаў, што з яснага неба на зямлю сцякала нябачная смерць. 26 красавіка... Болей »
Некаторыя беларускія дзеячы заяўляюць, што ў Польшчы пражывае 300-400 тысяч беларусаў. Перапіс насельніцтва, правядзенне якога плануецца на 2001 год, адкажа на шмат пытанняў, але трэба спадзявацца, што ў Бельску ці Гайнаўцы беларусы праўдападобна акажуцца меншасцю, а ў Беластоку — нават маргінальнай... Болей »