- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Вельмі цікавую канферэнцыю арганізавала ў палове лістапада Кафедра беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Хаця прысвечана яна была культуры Гродзеншчыны, аднак вельмі вялікую групу ўдзельнікаў складалі гісторыкі, якім арганізатары стварылі асобную секцыю. Сярод амаль дваццаці выступаючых... Болей »
Мінула 38 гадоў ад смерці Яна Тарасевіча — кампазітара, піяніста і знакамітага педагога з Шындзеля на Сакольшчыне. І вось, 29 кастрычніка г.г. у Мінску, у запоўненым да апошняга месца касцёле св. Роха (у ім адначасова і зала камернай музыкі) найлепшыя музычныя сілы Беларусі вярнулі да жыцця музыку Яна... Болей »
Сем конкурсных выканаўцаў і тры зоркі: Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч ды польскі бард Шыман Зыховіч выступілі ў час сёлетняга Фестывалю „Бардаўская восень”, арганізаванага Звязам беларускай моладзі, які 29 і 30 кастрычніка г.г. праходзіў у Бельскім доме культуры. З ліку сямі выканацаў... Болей »
У вёску Слоя, што ў Шудзялаўскай гміне, брукаваная дарога вядзе праз лес ад шашы Саколка — Крынкі. Брук той выглядае так, быццам вось-вось зелень і выскачыць на волю з-пад камянёў і заявіць сваё права на прыстойнае жыццё пад сонцам. За лесам, з правага боку першымі падарожніка вітаюць пашы. У шчыльна... Болей »
«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы... Болей »