- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1). Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова... Болей »
Падчас XVII З'езда дэлегатаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства 22 снежня 2013 года Ян Сычэўскі быў пераабраны старшынёй Галоўнага праўлення найстарэйшай беларускай арганізацыі ў Польшчы. Яго папярэдні сакратар Валянціна Паскевіч, звязана з БГКТ з 1970 года, адмовілася ад штатнага выконвання... Болей »
Разам з адыходам Народнай Польшчы змяніліся ўмовы жыцця нацыянальных меншасцей, у тым ліку і беларусаў. Большасць „нашых” сумавала па адкінутай палякамі „народнай уладзе” і трывожна чакала паслядоўнасцей палітычных пераўтварэнняў пры канцы 1980-х гадоў. Масава падтрымлівала партыі, якія асацыяваліся... Болей »
Завяршыўся чарговы — XVI — агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 559 асоб. Сёлета, падобна як у 2001 годзе, уражвала найбольшая колькасць канкурсантаў, у гэты раз рэкордная —... Болей »
Сюрпрызам для некаторых магла быць кампіляцыя драмы „Yerma” з 1934 г. іспанскага драматурга і паэта, адкрытага гомасексуаліста, закатаванага ў 1936 годзе Федэрыка Гарсіі-Лоркі і „Кнігі цудаў перад іконай Божай Маці ў Старым Коніне адбыўшыхся”, апісваючай ласкі, якія атрымалі вернікі ў 1716-1724 гадах.... Болей »
Прыняць план дзеянняў на 2014-2017 гады, пераканаць беларускамоўныя СМІ да сумленнага і адказнага адлюстравання нашых праблем, знайсці залатую сярэдзіну на супрацоўніцтва ўсіх беларускіх арганізацый, — такія высновы былі сфармуляваны ў канцы справаздачна-выбарнай канферэнцыі Павятовага аддзела Беларускага... Болей »
З Барбарай Пякарскай, старшынёй Аб’яднання бацькоў у карысць беларускай адукацыі АБ-БА, каардынатаркай ад беларускага боку ў працэсе стварання „Стратэгіі развіццця асветы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы”. Ніва: — На якім этапе знаходзіцца апрацоўка „Стратэгіі развіцця асветы для беларускай... Болей »
Пяць груп і выканаўца выступілі на сцэне ў беластоцкай сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў першай частцы сёлетніх, ужо дваццатых прэзентацый «Беларускі абрад на сцэне». Зала была запоўнена да краёў, а гледачы — амаль выключна ў сталым узросце, рэагавалі спантанна, заліваючыся смехам... Болей »
У гэтым годзе, 20 лістапада, Міхасю Шаховічу, нашаму земляку, беларускаму паэту споўнілася б 60 гадоў. Круглая дата была б, пэўна, святам і для яго, і ўсіх нас. Аднак жа без яго прысутнасці... застаецца толькі ўспамін і паклон ягонаму вобліку. Адзначаючы гэту дату, аддаем пашану таленавітай асобе. Жыве... Болей »
Размова з праваслаўным архіепіскапам Лодзінскім і Познаньскім СІМАНАМ (Раманчуком), першым па мітрапаліце Саве архіепіскапам Праваслаўнай царквы ў Польшчы — Шчыра дзякуем Вам, уладыка, за сардэчныя віншаванні, якія Вы даслалі з нагоды святкавання намі юбілею «Нівы». Мы рады, што Вам, пастаяннаму чытачу... Болей »