- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
На гарадоцкім урочышчы Барык буйна адгуляла дванаццатая ўжо „Сяброўская бяседа”, тыдзень пасля ХХІІ Фестывалю музыкі маладой Беларусі „Басовішча”. Гэтымі двума найбольшымі беларускімі фэстамі славіцца Гарадоцкая гміна, а выступаюць на іх перад міжнароднай публікай не толькі беларускія выканаўцы і гучаць... Болей »
18 чэрвеня 1961 года. Пачатак канікулаў. Будучы сусветнай вядомасці дырыжор Ежы Максымюк завітаў на момант у Беласток, каб пабачыцца з матуляй. За некалькі дзён падасца ён у Польшчу, каб падзарабіць ў курортах ігрой для летнікаў. За парогам заспела яго звестка: памёр Ян Тарасевіч. Развярнуўшыся на пяце... Болей »
Пасля амаль двух гадоў 13 ліпеня перад беластоцкім Акруговым судом кочныўся працэс аб люстрацыйным падмане ў дэпутацкай заяве, у якім абвінавачвала Яўгена Чыквіна (СЛД) дэлегатура Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) у Беластоку. Прысуд адчытаны старшынёй суддзейскага складу Беатай Аліферук гучаў: „Яўген... Болей »
„Цацачная крама” — гэта, можна сказаць, спецыяльнасць маладых акцёраў, практыкуючых у час заняткаў „Гульня ў тэатр”, якія вядзе аб’яднанне АБ-БА. Ледзь паглядзелі прэм’еру яе новай версіі — „Краму з песнямі”, а ўжо зноў запрасілі нас на новы спектакль. „Станцыю вар’ятаў” запрэзентавалі ў мінулую нядзелю.... Болей »
Другога ліпеня ў Саколцы была адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная кампазітару Яну Тарасевічу. Мерапрыемства звязана было з пяцідзесятымі ўгодкамі з дня смерці гэтага выдатнага беларускага мастака. Ян Тарасевіч нарадзіўся ў Саколцы ў 1893 годзе. З гэтым горадам звязаная большая частка яго жыццёвага... Болей »
У мінулую суботу пачалося на Беласточчыне адзначанне свята Купалы. На восьмай ужо па чарзе „Купалінцы” гулялі чыжавяне, а наступны выпуск „Купальночкі” ў Залуках Гарадоцкай гміны адкрылі песняй-гімнам свята („Купалінка”) калектывы трох мясцовых пакаленняў: „Каліна”, „Калінка” і „Каліначка”. У найбліжэйшую... Болей »
Звонку бліскучае абсталяванне фабрычных цэхаў, белыя велізарныя залы ўсярэдзіне прадукцыйных аддзяленняў, а ў іх самая сучасная тэхніка і мноства драўніны на вялікай прыфабрычнай плошчы ўбачылі госці і журналісты, якія 17 чэрвеня прыбылі на адкрыццё фабрыкі драўнянавалакністых пліт высокай шчыльнасці... Болей »
Калі праз гады эканамістам і даследчыкам трапіць у рукі графік падзення і пад’ёму коштаў на паліва ў Беларусі за апошні тыдзень, то яны напэўна будуць узмоцнена мазгаваць пра тое, якія эканамічныя цуды так падкідвалі і апускалі тыя кошты і якой логікай у гэты час кіраваўся рынак. Прычым, першую палову... Болей »
VIII Міжнародны падляшска-палескі фестываль „Там по маёвуй росі”, які з 2 па 5 чэрвеня праходзіў у Студзіводах, цэнтры Бельска-Падляшскага, Старым Беразове, Махнатым, Старым Корніне, Крывятычах, Вульцы-Нурэцкай, Гацьках, Шчытах-Дзенцялове і Галадах, разросся да вельмі вялікіх памераў і ахапіў мясцовасці... Болей »
У перадапошні дзень мая завяршыўся трыццаты, юбілейны Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі (фестываль спяваючай душы). У дзень інаўгурацыі, у яго кулуарах сусветнай славутасці дырыжор і кампазітар, а заадно мастацкі патрон Кшыштаф Пэндэрэцкі заявіў журналістам: „Гэта найбольшы фестываль царкоўнай музыкі... Болей »