- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
92 раз Дзень Волі. Вечарына, прысвечаная 92-й гадавіне абвяшчэння ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, сарганізаваная Беларускім саюзам у Польшчы разам з Радыё Рацыя і тэлеканалам БелСат, была наладжана ў Беластоку ў культурным цэнтры „Сподкі". Як штогод, старшыня Беларускага саюза ўручыў бел-чырвона-белыя... Болей »
На беларускім чацвяргу 18 сакавіка г.г. у Кафедры беларускай культуры магістр Ганна Кандрацюк прадставіла шматлікім сабраным, не толькі беларусам, свой мультымедыйны паказ „Аб адкрыванні Яна Тарасевіча і беларускіх журналісцкіх жарсцях”. Дзякуючы між іншым філолагу, спявачцы, празаіку і журналістцы „Нівы”... Болей »
У 2002 годзе падчас перапісу насельніцтва ў межах гарадской гміны Сямятычы 236 асоб назвала сябе беларусамі. Пачынаю з гэтай інфармацыі, паколькі, між іншым, з гэтага горада пачнецца пробны перапіс насельніцтва, які мае праверыць цэлы механізм перад асноўным перапісам, які адбудзецца паміж 1 красавіка... Болей »
Архімандырыт Гаўрыіл, пакуль трапіў на сустрэчу ў беластоцкую „чацвёрку”, вымушанны быў пераадолець сакавіцкія стыхіі: снегапад, імглу, галалёдзіцу, з за чаго і спазніўся амаль на гадзіну. Але людзі, якія 5 сакавіка г.г. прыйшлі на сустрэчу і пакорна чакалі героя вечарыны, нават не хацелі слухаць ягоных... Болей »
Мясцовасць Орля асаблівая ў многіх ракурсах, напрыклад, яна распаложана ў абшырнай даліне, быццам у сухім возеры. Рэльеф мясцовасці не надта перасечаны. Па цэнтральнай і заходняй частцы гміны пралягаюць даліны рэк Арлянкі і Белай, з поўдня гміну закрывае даліна ракі Нурэц. Апошняя частка гміны распаложана... Болей »
З фінансавымі цяжкасцямі Беларускі музей у Гайнаўцы змагаецца практычна ад моманту ўзнікнення. Не хапала грошай на штаты, каб разгарнуць сапраўдную музейную дзейнасць, зімой часта трэба было прыкручваць прыток цеплавой энергіі, каб зэканоміць сродкі на ўтрыманне выставачных і іншых памяшканняў. Бывала... Болей »
Размова міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаве мела датычыць галоўным чынам малога памежнага руху паміж абедзвюма краінамі ды м.інш. пытанняў звязаных з энергетычнай палітыкай, узаемнымі інвестыцыямі і ажыццяўляннем праграмы „Усходняе партнёрства”.... Болей »
Нядаўна выйшла з друку чарговая гістарычная кніжка аўтарства доктара тэалагічных навук, мітрафорнага протаіерэя Рыгора Сасны і матушкі Антаніны Троц-Сасны аб Ласінскім праваслаўным прыходзе. На аўтарскую сустрэчу, наладжаную 7 лютага ў Епархіяльным цэнтры праваслаўнай культуры ў Крыўцы, прыбыло шмат... Болей »
Жывая гміна Нарва. — Мы ладзім чарговыя сустрэчы перад усім дзеля дзетак і моладзі, каб не забылі яны традыцый сваіх бацькоў і дзядоў, — заявіла дырэктар Нарваўскага асяродка культуры Тамара Юшкевіч. VI выпуск праекта „Жыве яшчэ традыцыя”, наладжаны 29 студзеня ў Епархіяльным асяродку праваслаўнай культуры... Болей »
Увесь час змагаемся за фабрыку. Орля старэйшая за Беласток, бо атрымала яна гарадскія правы ў 1634 годзе — звыш сто гадоў раней чым сённяшні цэнтр ваяводства. Аднак зараз, ад даўняй славы, асталіся толькі ўспаміны. Яшчэ да 1980 года Орля была вялікай прамысловай вёскай, уладкоўваючай на працу сотні асоб... Болей »