- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
IV беларускі вечар. Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, Цэнтр праваслаўнай культуры ў Беластоку і Беларускае грамадска-культурнае Таварыства ў Польшчы запрасілі на чацвёрты вечар беларускай культуры, які адбыўся... Болей »
У дзень Усіх Святых сустракаюся ля сходаў Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы са спадаром Васілём Сакоўскім, настаўнікам і беларускім дзеячам. Сёлета развіталіся мы з чарговым, аддадзеным справе музея чалавекам, з Міхалам Голубам. Тры гады ўжо няма з намі Кастуся Майсені. Памяць пра іх застаецца... Болей »
„Намалюй мне вясну”, — спявае адзін з удзельнікаў фестывалю „Бардаўская восень” гурт „Босае сонца”. Затое маляваць сёлетнюю восень узяўся Міхал Анемпадыстаў і намаляваў грушу. Такім салодкім і прывабным стаў шаснаццаты выпуск гэтага фестывалю. Тры дні, з 23 па 25 кастрычніка, эмацыянальна зараджалі слухачоў... Болей »
Дамова аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю будзе падпісана ў канцы лістапада, пасля дваццатага, — паінфармаваў „Ніву” ў час эканамічнага форуму „Добрасуседства” ў Седльцах першы віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка. — У Варшаву прыедзе наш міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.... Болей »
Чыжоўская гміна ў час апошняга перапісу насельніцтва апынулася на першым месцы па адсотку насельніцтва беларускай нацыянальнасці. Ажно больш за 80% жыхароў гэтай гміны свядома назвалі сябе беларусамі. На апошніх самаўрадавых выбарах жыхары Чыжоўскай гміны паставілі на кандыдатаў ад Беларуска-народнага... Болей »
30 верасня г.г. на сесіі арлянскай Гміннай рады радныя прынялі рашэнне ў справе ўсталявання дадатковых назваў мясцовасцей на мове беларускай нацыянальнай меншасці. Варта падкрэсліць, што гэты пункт парадку дня быў вынесены на разгляд — фармальна ад імя войта — сакратаром Гміннай управы Ірынай Адзіевіч... Болей »
Няма ў нас аднаго кіраўніцтва. Мы свайго роду фолькпарламент. Таму назвалі мы сябе „Радай”. Любоў да традыцыі і беларускай культуры гэта наш кіраўнік, — сказаў „Ніве” член гэтага мінскага гурту Васіль Грынь у час першага Фестывалю фальклорных калектываў, сарганізаванага на завяршэнне летняга сезона ў... Болей »
Cёння мы запальваем духоўную лампаду, якая павінна гарэць і даваць вялікае святло для навакольнага свету і нашых людзей, і яна павінна даваць святло не толькі для нас саміх, яна павінна даваць святло цэламу свету і ўсім людзям на зямлі, — сказаў ва ўрачыстай пропаведзі мітрапаліт Сава. Падзею ў Адрынках... Болей »
— Змена гадзін праграм для нацыянальных меншасцей звязана са зменай асенняй „рамоўкі”, якая мае служыць між іншым росту „слухальнасці” нашага радыё, каб прадоўжыць час калі слухаецца Радыё Беласток. Пазнейшая пара меншасных перадач больш выгадная, асабліва для людзей пражываючых у Беластоку і моладзі... Болей »
Археалагічны фэст „Гарадзішча” ў Збучы, ладжаным войтам і Гміннай управай культуры з Чыжоў і дзякуючы заангажаванню ў арганізацыю гэтага мерапрыемства людзей з Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, а перад усім асабістаму дырэктара Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны гэтай жа ўстановы... Болей »