- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Чацвёрты раз Сухаволя наладзіла турнір „Паміж намі суседзямі” і хаця ў два дні сяброўскія гміны спаборнічалі ў шматлікіх канкурэнцыях, то як кажа бурмістр гэтага гарадка Юры Амелян, ідэя мерапрыемства заключаецца ў самой сустрэчы. 13-14 верасня былі сапраўды актыўнымі днямі ў Сухаволі. Улады і дзеячы... Болей »
Гэта падзея. Падрыхтоўкі да выставы „Беларускія перспектывы” ў беластоцкай галерэі „Арсенал” працягваліся паўтара года. Адрэкамендавалася на ёй чатырнаццаць мастакоў (плюс госць з Украіны), ствараючых сучаснае мастацтва, блізкае пануючым на Захадзе напрамкам. Гэтыя творцы прымяняюць разнародныя тэхнікі... Болей »
— Калі гаворка аб дафінансаванні ўвекавечанняў у выглядзе капліц, дык прынялі мы прынцып, што іх не дафінансоўваем, — сказаў у час аднаго з апошніх пасяджэнняў сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей генеральны сакратар Рады аховы помнікаў памяці, змагання і пакут (РАППЗіП). Гэтым самым аднёсся... Болей »
— Такіх добрых размоў ад гадоў ужо не было, — так аб шляху да паразумення паміж Праваслаўнай і Грэка-каталіцкай цэрквамі, у якім негацыятарам з’яўляецца польскі ўрад, сказаў „Ніве” сямятыцкі епіскап Георгій, сакратар Праваслаўнай мітраполіі. Тым часам Хельсінскі фонд правоў чалавека канфлікт паміж грэка-католікамі... Болей »
У нядзелю, 10 жніўня, Зэльву наведалі сябры творчай беларускай інтэлігенцыі, палітыкі і журналісты з васьмі раёнаў Гродзеншчыны, а таксама з Мінска, Баранавіч і Гродна. А прыехалі яны сюды з нагоды 98-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Сюды, у Зэльву, беларусы прыязджаюць... Болей »
9 жніўня, у першы дзень свята Супрасльскай іконы Багародзіцы, у дзядзінцы Супрасльскай лаўры, была адкрыта выстаўка, прысвечаная князю Канстанціну Васілю Астрожскаму, а ў чарговы дзень свята, 10 жніўня, была ўстаноўлена — выкананая ў беларускіх майстэрнях — мемарыяльная дошка яму. У панядзелак, 11 жніўня... Болей »
— Праект закона вырывае падзеі з 1938 года з гістарычнага кантэксту. Я адчуваю, што перад названнем гэтых здарэнняў „ганебнымі”, як паведамляе тэкст закона, мы павінны пра гэтую тэму ведаць больш, — так гаварыў хвіліну да парламенцкіх канікул, у час пасяджэння сеймавай камісіі культуры дэпутат ГП Аркадыюш... Болей »
Сакрат Яновіч, які заўсёды здзіўляецца сам сабе, чарговы раз здзівіў удзельнікаў сваіх „Трыялогаў”. У гэты раз гаспадар Villa Sokrates запрасіў на старажытныя гарадзішчы і шляхі Падляшша. У цэнтры разважанняў апынулася наша зямля і яе значэнне ў Еўропе. Праўда, месца літаратурна-мастацкага семінара не... Болей »
Вось чарговы Фестываль музыкі маладой Беларусі. Тысячы аматараў песні прыбылі ва ўрочышча Барык на ўскраіне Кнышынскай пучшы, што паміж Валіламі і Гарадком — у значнай частцы маладыя людзі ва ўзросце дзяцей тых, хто пачынаў „Басовішча”. Для „мастадонтаў”, якія ўсё ж лічаць сябе нестарымі і маладымі духам... Болей »
Ярмо на шыі Пра выбары ў так званы беларускі парламент чацвёртага склікання пісаць не проста. З аднаго боку не хочацца ўкрыўдзіць некаторых маладых палітыкаў, многія з якіх шчыра і самаахвярна кідаюцца ў выбарчую гонку. Гэтак жа шчыра мы ішлі на мясцовыя... Болей »