- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
— Добры вечар! Я з ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты, які мае намер балатавацца па вашай выбарчай акрузе на маючых адбыцца выбарах у мясцовыя саветы, — прыкладна так пачынае размову зборшчык подпісаў, пасля таго, як яму адчынілі дзверы ў кватэру незнаёмыя дагэтуль людзі. На Беларусі праходзіць... Болей »
На мінулым тыдні ў палітычным жыцці Беларусі, зважаючы на міжнародны кантэкст, адбыліся дзве знакавыя падзеі, якія сталіся ў значнай ступені сенсацыйнымі. Па-першае, Еўрасаюз прапанаваў новую стратэгію дачыненняў з дзяржавай Беларусь. Па-другое, Аляксандр Лукашэнка зладзіў прэсавую канферэнцыю для ўкраінскіх... Болей »
Ну вось, на шчасце, выбары ў Польшчы закончыліся. Радасці не перадаць словамі. Нарэшце можна патэлефанаваць на Беласточчыну і пачуць у трубцы спакойны разважлівы голас сябра, які зусім нядаўна не меў вольнага часу, каб распавесці пра беластоцкае жыццё што-небудзь цікавае. Толькі выбары ды выбары і яшчэ... Болей »
Не перастаюць нас здзіўляць сучасныя беларускія палітыкі. Маю на ўвазе, канешне, не рэгіянальных грамадска-палітычных актывістаў, а тых, хто прэтэндуе на ролю агульнанацыянальных лідэраў. Ніяк яны не могуць вызначыцца, хто ж з іх адзіны і непаўторны. Хто радыкальнейшы і абаяльнейшы для народа, які цяпер... Болей »
Дзень ушанавання памяці продкаў, Дзяды, быў адной з першых, усталяваных беларускай апазіцыяй масавых акцый. І гэта невыпадкова. Толькі той народ можа быць вечным, які памятае сваіх продкаў, ставіцца з павагай і ўдзячнасцю да іх жыцця і дзейнасці, бярэ прыклад з лепшых прадстаўнікоў сваёй нацыі, і, як... Болей »
„У нас у краіне так — пакуль хабар не дасі, змаганне з карупцыяй не пачнецца!” Згадалася мне гэтая жартоўная показка, калі аб’явілі пра тое, што беларускія памежнікі будуць прэміравацца грашыма за адмову ад... хабару. Уводзіцца гэтая мера, калі верыць дзяржаўным сродкам інфармацыі (а як жа ім не паверыць!)... Болей »
Калісьці адзін з савецкіх дысідэнтаў заўважыў, што ў краіне, дзе няма палітычнай апазіцыі, апазіцыяй становіцца мастацкая літаратура. У прыватнасці, надрукаваная і памножаная дысідэнцкая думка, даведзеная да суайчыннікаў праз мастацкія вобразы. Другой галіной апазіцыйнасці з’яўляецца гумар. Менавіта... Болей »
Тыдзень таму здарылася страшная трагедыя. У Маскве забілі журналістку „Новой газеты” Ганну Паліткоўскую. Смерць такога чалавека, на мой погляд, раўназначная гібелі многіх дзесяткаў, а можа і соцень людзей. Я не быў, канешне, знаёмы з Паліткоўскай асабіста і нават не ведаў яе ў твар (такіх людзей расійскія... Болей »
Сённяшняя беларуская дзяржава не перастае здзіўляць сваёй сістэмай „асаблівага развіцця”. Узяць хоць бы сферу турызму. З аднаго боку ўсяляк дэкларуецца яго падтрымка, з іншага — дзейнічаюць абсурдныя пастановы і законы. Прыкладам, прыгранічныя тэрыторыі, прылеглыя да суседніх дзяржаў — Літвы, Польшчы... Болей »
Старадаўняя Рымская імперыя пакінула пасля сябе вельмі аб’ёмную і насычаную спадчыну. І кожны адтуль бярэ тое, што лічыць сабе патрэбным. Для сучасных юрыстаў няведанне рымскага права азначае няведанне анічога, што трэба для гэтай прафесіі. Еўразвяз, калі казаць пра эканамічныя дачыненні, робіць нешта... Болей »