- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Недзе ў палове сакавіка заманілася мне зазірнуць на газетныя сайты бліжняга замежжа, у тым ліку і сербскія. І асталася б гэтая заманка ў маім зацішку, калі б не фельетон Яўгена Мірановіча п.з. „Косава без сербаў” у 14 н-ры „Нівы”. Пра шматлікія падзеі ў свеце мы атрымліваем вельмі скандэнсаваную сінтэтычную... Болей »
У Залатнікі, што за Юхнаўцом, падбухторвала мяне цікавасць. З боку шашы, што з Беластока ў напрамку Страблі, візіткай вёскі каплічка з праваслаўным крыжам, як астравок паміж касцёламі ў Трычоўцы і Юхнаўцы... Іду па абледзянелай вуліцы, разглядаюся. За час, пакуль прайшоў праз усю вёску, мінула мяне адна... Болей »
Нечакана для назіральнікаў палітычнага жыцця ў Польшчы пачаў рассыпацца Саюз левых дэмакратаў. Адзін з палітыкаў правай арыентацыі гэты працэс назваў паланізацыяй посткамуністаў. Меў ён на ўвазе той факт, што да гэтага часу ў такі спосаб паводзілі сябе дзеячы нацыяналістычных груповак, якія кароткатэрмінова... Болей »
Для сербаў Косава было тым, чым для палякаў Вялікапольшча. Там пачыналася сербская дзяржаўнасць, там нараджалася сербская гісторыя. На гэтай зямлі ператрывалі яны стагоддзі войнаў з Візантыяй, турэцкую няволю, італьянска-нямецкую акупацыю падчас ІІ сусветнай вайны. Пасля вымушанага падзелу Югаславіі... Болей »
Не можна захаваць годнасці, не маючы незалежнасці; не можна быць незалежным, не маючы годнасці. Аб гэтым ведаюць усе народы сярэдняй і ўсходняй Еўропы, якія ў ХХ стагоддзі змагаліся за права на існаванне на сваёй зямлі. Таксама думала беларуская інтэлігенцыя напрыканцы ХІХ стагоддзя, якая, як найбольш... Болей »
Сумная вестка аб смерці Зінаіды Навіцкай, шматгадовай дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім маланкава разышлася 10 сакавіка па Беласточчыне і Польшчы. — Нечаканая і балючая для нас смерць дырэктар Зінаіды Навіцкай. Была Яна беларускай... Болей »
За справай скандалу з газам шмат хто ўсведаміў сабе, што Беларусь нешта значыць у еўрапейскай эканоміцы. Раней цераз Беларусь праходзілі чужыя арміі, пакідаючы за сабой руіны, папялішчы і сотні тысяч ахвяр з ліку мясцовага насельніцтва. У другой палове ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі былі пракладзены... Болей »
Зараз пасля вайны ў новых межах Польшчы пражывала каля 20 працэнтаў людзей няпольскай нацыянальнасці. Найбольш немцаў, каля 3 мільёнаў. У 1945 г. кіруючыя краінай камуністы аб’явілі дзяржаву адзінаэтнічнай. Дактрыну вырашылі прымяніць на практыцы. Адных асімілявалі, іншых прымусілі эміграваць. Паводле... Болей »
У перадвелікапосную суботу 21 лютага ў спартзале „Влукняж” у Беластоку адбыўся гала-канцэрт ХІ Фестывалю „Беларуская песня”. Згаданая песня заняла звыш 80% часу мерапрыемства, саступаючы шмат часу палітыцы. Прашу ў чытачоў прабачэння за згаданую палітыку, але такая ў нас складваецца доля, што трэба пакланяцца... Болей »
Пасля ўвядзення візавага рэжыму ўдалося мне ўрэшце выбрацца ў Беларусь. Не быў я там амаль восем месяцаў. Цікава было як новая сітуацыя паўплывала на памежны рух. Структура кантрабанды тавараў не памянялася. У Польшчу беларусы вязуць папяросы і танныя імпартныя спіртныя напоі. Беларуская гарэлка, пасля... Болей »