be

Мэмуары

Мае ўспаміны

Мае ўспаміны


Стагановіч Марыя

Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны... Болей »

Азіраючыся расой выетымі вачыма

Азіраючыся расой выетымі вачыма

Успаміны
Данілюк Барыс

Пабачыў свет новы том Беларускай мемуарнай бібліятэкі, які склалі ўспаміны вядомага дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША Барыса Данілюка (1923—2011). “Азіраючыся расой выетымі вачыма” аўтар пісаў у апошнія гады жыцця, адначасова складаючы “Здымкавы летапіс жыцця і дзейнасці беларускае эміграцыі ў ЗША і... Болей »

Калейдаскоп успамінаў

Калейдаскоп успамінаў

У двух тамах
Пшацлаўскі Восіп

Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi... Болей »

Калейдаскоп успамінаў

Калейдаскоп успамінаў

У двух тамах
Пшацлаўскі Восіп

Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi... Болей »

Эпізоды

Эпізоды


Кіпель Яўхім

Успаміны Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцьця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра... Болей »

На абпаленых крылах
pdf

На абпаленых крылах

Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

У кнізе сабраны ўспаміны, а таксама аповеды пра былых непаўналетніх вязняў фашызму, жыццё якіх звязана з Берасцейшчынай. Гэта другая па ліку кніга пра дзяцей вайны, якія зведалі разлуку і страту бацькоў ды сваякоў, голад і жах канцэнтрацыйных лагераў, знясільваючую рабскую працу. Яна — працяг першай... Болей »

Доўгая дарога да свабоды
pdf epub

Доўгая дарога да свабоды


Махнач Мікалай

Маладаследаваная, а камуністычнымі часамі цалкам забароненая тэма – беларусы на заходніх франтах антыгітлераўскай кааліцыі. Там змагаліся дзесяткі тысяч ураджэнцаў нашай краіны, з якіх шмат хто залічаў сябе да свядомых беларусаў. Найбольш іх было ў 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса, які арганізаваўся... Болей »

Як жыць, дык жыць для Беларусі
pdf

Як жыць, дык жыць для Беларусі

Гутаркі з Алесем Белакозам
Амялішка Міхась

Алесь Белакоз — заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры, стваральнік унікальнага Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-гістарычнага музея. Чытач даведаецца пра жыццё А. М. Белакоза, яго педагагічную і грамадскую дзейнасць, а таксама знойдзе рэцэпты нетрадыцыйнай медыцыны, распрацаваныя... Болей »

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі
pdf

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі

Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю... Болей »

Гарэцкія чытанні

Гарэцкія чытанні

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Матэрыялы чытанняў. Мінск, 4 траўня 2004 г.

У матэрыялах прыведзены даклады, паведамленні i выступленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў XII Гарэцкіх чытаныях 4 мая 2004 г., прысвечаных жыццю i творчасці выдатных сыноў Беларусі: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org