be

Паплаўская Ася

Паплаўская Ася

Ася Паплаўская - літаратурны журналіст, крытык, кніжны аглядальнік, радыёвядучая.

Нарадзілася 17 траўня 1988 г. у горадзе Таржок (Расія). У тры гады пераехала ў Менск.

Студэнтка факультэта журналістыкі Інстытута Журналістыкі БДУ. Друкуецца ў газэтах "Літаратура і мастацтва", "Літаратурная Беларусь", часопісе "Дзеяслоў", "Верасень" і іншых выданнях. Вядзе аўтарскую перадачу СучБелЛіт на NETradio.

Лаўрэат гарадской навукова-практычнай канфэрэнцыі (секцыя руская філялогія). Перамагла з навукова-практычнай працай "Дуэль" в "одном из мрачных мест России" (А.П. Чехов)" (даследванне сахалінскага пэрыяду ў жыцці й творчасці Чэхава, аналіз кнігі нататак "Востраў Сахалін", аповесці "Дуэль", параўнанне творчасці дасахалінскага пэрыяду з паслясахалінскім). Прызёр шэрагу алімпіядаў па рускай мове й гісторыі.

У 2009 годзе перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых працаў студэнтаў і магістрантаў вышэйшых навучальных установаў (2-ая катэгорыя) з навуковай працай "Суб'ектыўны фактар у пісьменьніцкай крытыцы (на прыкладзе Леаніда Галубовіча, крытыка газэты 'Літаратура і мастацтва')".

Укладальнік і дызайнер календара на 2009 год "Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі".

У 2009 годзе была адзначаная ў ТОП-7 беларуских журналистов-блоггеров.

У 2010 годзе заняла першае месца ў конкурсе моладзевай журналістыкі Твой стыль (намінацыя “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай).

Вядзе блог paplauskaja.net.

Паплаўская Ася. Выданьні

Дзеяслоў 40
pdf

Дзеяслоў 40

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец... Болей »

Дзеяслоў 39
pdf

Дзеяслоў 39

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Катэгарычна аб’яўляю, што я — пiсьменьнiк беларускi...” . Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым * Люблю Беларусь. Размова пра кнігу Паўла Севярынца * Шлюб з сонцам. Падарожжа ў славенскую паэзію. Іван Добнік. Анюша Белехар. Цьветка Беўц. Марчэла Патоцца. Мірыям Дрэф. Станка Храстэль ... Болей »

Літаратурная Беларусь 2 (28)
pdf

Літаратурная Беларусь 2 (28)

культурна-асветніцкі праект ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў і газета Народная воля

«Катэгарычна аб'яўляю: я - пісьменнік беларускі» Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым. Думкі і словы вялікіх людзей не спазняюцца, бо існуюць і ў сваім часе, і па-над ім... «Ь» прапануе фрагменты неапублікаванай раней размовы з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым, якія былі запісаны ў чэрвені... Болей »

Новы Час 41 (125) /2008
pdf

Новы Час 41 (125) /2008


У рамках праграмы для журналістаў беларускіх незалежных СМІ ў Бруселі адбылося некалькі сустрэч з чыноўнікамі ЕС, якія вядуць таемныя перамовы з Мінскам. Я таксама быў адным з удзельнікаў гэтай праграмы, і хацелася б падзяліцца з чытачамі «НЧ» сваімі ўражаннямі. «Гэта не для друку. Маё імя не павінна... Болей »

Дзеяслоў 33
pdf

Дзеяслоў 33

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Крыві не павідна быць відна», «Рыбін горад» Размова пра кнігі Наталкі Бабінай * «Я адкрыла Беларусь яшчэ тады…» Гутарка Галіны Дубянецкай з Верай Рыч * Дзесяць сьвечак. Вершы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева, Алега Мінкіна, Анатоля Вярцінскага, Эдуарда Акуліна, Віктара Шніпа, Людмілы... Болей »

Дзеяслоў 32
pdf

Дзеяслоў 32

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Групавы партрэт з Бабай Броняй», «Іn Вільня veritas» Размова пра кнігі твораў фіналістаў конкурсаў маладых літаратараў, прысьвечаных 75-годдзю У. Караткевіча і 100-годдзю “Нашай Нівы” * «Жыцьцё ёсьць няспынны мастацкі працэс» Гутарка Галіны Дубянецкай з Алесем Пушкіным * «Так ужо на нябёсах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org