- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі...
Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.
Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.
У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).
З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.
У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).
У сакавіку 1996 года, унікаючы арышту і фізічнага зьнішчэньня за палітычныя погляды і публічныя выступленьні супраць незаконных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам. Праз месяц нечакана для ўладаў вярнуўся ў Менск на Чарнобыльскі Шлях і дзякуючы дапамозе беларускіх патрыётаў пазьбег арышту пасьля акружэньня і штурму АМАПам сядзібы БНФ. Быў на Ўкраіне, потым у Чэхіі, Польшы, Вялікабрытаніі, затым быў запрошаны ў ЗША на шэраг палітычных сустрэчаў. Там атрымаў пацьверджаньне пра распрацоўку ў палітычных колах рэжыму на Беларусі пляна фізічнага зьнішчэньня. У сувязі з пагрозай жыцьцю ўрад ЗША прадставіў Зянону Пазьняку палітычны прытулак.
www.pazniak.org
Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда... Болей »
Lata 1385-1387, których sześćsetną rocznicę obchodzimy, przynoszą wydarzenia największej wagi dla historii naszej części kontynentu, w sposób szczególny dla dwóch krajów, Polski i Wielkiego Księstwa Litewskiego, które zawarły wtedy związek, jak się okazało, trwały i niezwykle dla obu stron znaczący.... Болей »
Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця... Болей »
Autorzy niniejszego opracowania, urodzeni i wychowani w Drohiczynie, pozostają w przeświadczeniu, że miasto o tak bogatej a zarazem burzliwej historii jest mało znane. Tym bardziej, że wcześniejsze opracowania różnych autorów zostały wyczerpane i zachowały się zaledwie w pojedynczych egzemplarzach w... Болей »
Гэты зборнік задуманы як пэрыядычнае выданьне па фатаграфіі. Беларусь даволі адметная ў гісторыі фатаграфіі і фотатворчасьці, хоць тут няма (і ніколі не было пад акупацыяй) ні вышэйшай, ні нават сярэдне-прафэсійнай адмысловай школы па навучаньні фатаграфіі і фатаграфічнаму мастацтву. Тым часам у краіне... Болей »
Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »
Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя... Болей »
У 1928 годзе ён быў узнагароджаны камандорскім крыжам ордэна “Адраджэння Польшчы”; газеты пісалі пра заслугі пана Дмахоўскага, якія ён здабыў на ніве правасуддзя, і ніхто іншы, а менавіта ён з 28 лютага па 16 сакавіка 1929 года вёў перагляд справы “Грамады ” ў тым жа Віленскім апеляцыйным судзе. 20-га... Болей »
Redagowany wspólnie przez historyków polskich, litewskich i białoruskich. Ukazuje się od 2000 r. Czasopismo specjalizuje się w problematyce dziejów Pogranicza Polski, Litwy, Białorusi i Rosji. Redaktor naczelny: dr Jan Jerzy Milewski/ Pamięci Jerzego Giedroycia, którego pierwsza rocznica śmierci przypada... Болей »