- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне... Болей »
Раіса Андрэеўна Баравікова - адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы - гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на... Болей »
Сяргей Чыгрын - Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае... Болей »
За свой доўгі творчы шлях, які распачаўся публікацыяй на палосках беларускага штотыднёвіка „Ніва” ў 1956 годзе, В. Швед апублікаваў больш за 2500 вершаў. Пачэсны юбіляр і сёння не спыняе актыўную творчую працу. – Маёй асноўнай марай, – адзначыў В. Швед, – было заўжды паўстрымаць на Беласточчыне працэс... Болей »
Дарослых і малых сяброў разважлівага медзведзяня чакае аўтарскі пераклад твору Алана Мілна. Перакладчык Воранаў Віталь чытае частку, у якой Пых ідзе ў госьці і захрасае ў дзірцы.... Болей »
Віка Трэнас, сапр.: Вікторыя Ляўкоўская (нар. 1984, Мінск), беларуская паэтка, літаратурны крытык. Піша на беларускай і рускай мовах. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. Працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Літаратурны аглядальніка... Болей »
Юры Гумянюк - нарадзіўся ў 1969; беларускі паэт, празаік. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, аддзяленьне паляністыкі. Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994)... Болей »
Глёбус Адам. “Convolutus“: лірыка і проза. – Мн.: “Сучасны літаратар”, 2008, 832 стар.; (...) Ідэя выдаць “Convolutus“ – зборнік кніг, якія выходзілі раней, уяўляецца плённай, прынамсі, як спосаб авалодаць капрызнай чытацкай увагай, двойчы ўвайсьці ў адну і тую ж раку. Такі прыём зьнітаваньня ў адну... Болей »
Святлана Алексіевіч (нар. 31 мая 1948, Іванафранкоўск, Украіна), беларускі празаік-дакументаліст. Нарадзілася ў сям'і ваеннаслужачага. Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы... Болей »
Андрэй Валер'евіч Хадановіч нарадзіўся 13 лютага 1973 года ў Менску. Паэт, перакладчык, літаратар, бард. Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ, асьпірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ. Таксама выкладае... Болей »