be

Сьцебурака Усевалад

Сьцебурака Усевалад

Нарадзіўся у г. Жлобіне Гомельскай вобл. у 1981 г. у сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сьцебуракаў. Сярэднюю адукацыю завершыў заканчэньнем гімназіі ў г. Вілейка Менскай вобл.

У 1998 г. паступіў і з задавальненьнем адолеў навучаньне на гістарычным ф-це БДПУ імя М. Танка у 2003 г у Менску. Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. Пасьля працягнуў самаўдасканаленьне – і на 3 гады апынуўся ў асьпірантуры. Працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ. У вольны час працуе вядучым рознага кшталту мерапрыемстваў.

Схільнасьць да выкладаньня думак на паперы з’явілася досыць рана. Першыя вершыкі складаліся самі сабой на ўроках у старэшых клясах школы. Першы надрукаваны датуецца 1999 г. і месьціцца на старонках “Нашай нівы”, праз што Сьцебураку можна сьмела лічыць “нашаніўскім” творцам. У далейшым паэзія і проза друкаваліся ва ўніверсітэцкіх газетах і альманахах, “Рэгіянальнай газеце”, “Родзічах”, часопісах “Куфэрак віленшчыны”, “Дзеяслоў”, “АRCHE”. У перакладзе на польскую мову ў часопісы “Pobocza”.

Аўтар ёсьць лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Лепшы дэбют” за 2004 год часопіса “Дзеяслоў”.

У 2007 г. падсумаваньнем амаль дзесяцігадовых творчых пакутаў выйшла кніга вершаў і прозы “Крушня”.

У 2013 годзе выдаў другую кнігу “Бег па самаадчуваньні”, у якую ўвайшлі новыя творы аўтара, а таксама лепшыя вершы з папярэдняга выданьня.

Аўтар удзельнічаў у праектах “Начная чытанка” радыё Свабода, “Канец словаў” альманаха pARTisan, “Чорна-белыя вершы”, з’яўляецца пераможцам Астравецкага слэму’2012. Вядомы як блогер на пляцоўках ЖЖ і ФБ.

У творчасьці адкрыта прапагандуе свае выразна акрэсленыя кансэрватыўныя палітычныя погляды, выступае пасьлядоўным прыхільнікам традыцыйных каштоўнасьцяў. Мае нардычны характар, процьму шкодных звычак, і шчырую удзячнасць у душы бацькам, сябрам і некаторым асобным індывідам з ліку аўтахтоннага насельніцтва Беларусі.

Жанаты, стала жыве ў Менску з 1998 году, працуе памочнікам старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.

Сьцебурака Усевалад. Выданьні

Дзеяслоў 31
pdf

Дзеяслоў 31

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Янкі, альбо астатні наезд на Літве» Размова пра кнігу Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Вытокі прыгажосьці. Нататкі пра чытаньне кніг * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед * Вішнёў Зміцер, Караваны слоў * Гібок-Гібкоўскі... Болей »

Дзеяслоў 24
pdf

Дзеяслоў 24

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль... Болей »

Дзеяслоў 20
pdf

Дзеяслоў 20

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абламейка Сяргей, Падарожныя імпрэсіі... * Акулін Эдуард, Ня хлебам, а небам... * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Барадзіхіна Ала, Ці лёгка быць Дон Жуанам? Страх і ягоныя мадыфікацыі ў любоўнай лірыцы Л. Дранько-Майсюка * Брыль Янка, Яшчэ адзін... ... Болей »

Дзеяслоў 15
pdf

Дзеяслоў 15

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай... Болей »

Дзеяслоў 14
pdf

Дзеяслоў 14

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін... Болей »

Дзеяслоў 09
html pdf

Дзеяслоў 09

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Быкаў Васіль, "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай...". Лісты Васіля Быкава да Ларысы Геніюш * Быкаў Васіль, Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Голубеў Дзяніс, Адпускаю на волю Любоў... * Грыль Франц Салес, Мастак магічнага... Болей »

Куфэрак Віленшчыны 1(8)-2003
pdf

Куфэрак Віленшчыны 1(8)-2003

гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю

* Валожышчына ў легендах і паданнях * Аблажэй Алег, Вершы * Аляхновіч Андрэй, Мой настаўнік * Бітэль Пятро, Папараць-кветка * Бужанскі А., На пераломе * Вашкевіч Андрэй, Ксёндз Адам Станкевіч і ідэя рэлігійнай уніі * Верас Зоська, Азірнуўшыся ў мінулае * Гарбачэўскі... Болей »

Куфэрак Віленшчыны 3 (5) 2001
pdf

Куфэрак Віленшчыны 3 (5) 2001

гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю

* З думай пра Беларусь * Іх шляхі праляглі праз Крэва, альбо сёе-тое пра нашу неназойлівую гасціннасць * Бабёр Янка, О, Літва! Айчына мая... * Бітэль Пятро, Жонцы Ніне Пятроўне * Бітэль Пятро, Праз церні і завалы... * Бітэль Пятро, Развал * Бітэль Пятро, Роздумы пра пастаноўку... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Ірына Багдановіч. Паэтка і даследчыца
Багдановіч Ірына, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - паэтка і даследчыца Ірына Багдановіч.... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Наталка Харытанюк
Наталка Харытанюк, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Наталка Харытанюк. ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org