- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Кобрыні, што на Берасьцейшчыне.
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Цяпер працуе загадчыкам літаратурнае часткі Берасьцескага тэатру лялек.
Літаратурную дзейнасьць распачаў з сярэдзіны 80-х гадоў. З пачатку 90-х спрабуе сябе як драматург. На сёньняшні дзень па п”есах І. Сідарука ажыццёўлена некалькі пастановак, у тым ліку ў тэатрах лялек. Першая пастаўленая п’еса – фарс-абсурд “Галава” – пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатра нацыянальнае драматургіі “Вольная сцэна” у пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валеры Мазынскага. Цяпер тэатр рэпрэсаваны й спыніў сваё існаваньне. Дарэчы, п’еса “Галава” была перакладзеная на гішпанскую мову ды пастаўленая на Кубе. Аднак ніхто з нашых суайчыньнікаў там яе, на жаль, не пабачыў…
І ўсё ж асноўны напрамак дзейнасьці І. Сідарука як драматурга – дзіцячая творчасьць. Апошняя работа – п’еса “Залатая табакерка”, створаная паводле беларускіх народных казак,— у 2001 г. займела Гран-пры на Міжнародным штогадовым тэатральным фэсьце “Белая Вежа”. З гэтым спэктаклем Берасьцейскі тэатр лялек у чэрвені 2002 г. выправіўся ў г. Равэнсбург (Нямеччына) на Фэст тэатраў лялек, а таксама на гастролі па іншых гарадох.
Аўтар паэтычных зборнікаў “Чарнабел” (1991 г.), “Саната Арганата” (1993 г.), “Моўкнасць” (1998), зборніка прозы “Квадратная варона”. Друкуючы аповед “Выкраданьне вепрука” з апошняй названай кнігі, беларускі часапіс “ARCHE” напісаў пра аўтара так: “І. Сідарук – празаік-фантасмагорык, драматург-сюррэаліст, выказьнік маргінальнай сьвядомасьці, майстар чорнага бурлеску…”
Гэты “майстар” таксама стваральнік выдання для дзяцей “Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука”, якое сёньня мае пасьпяховы працяг у беластоцкае газэце “Ніва”.
І. Сідарук – сябра й адзін са стваральнікаў літаратурнае суполкі “Таварыства Вольных Літаратараў”.
Творы друкаваліся ў беларускіх часопісах “Крыніца”, “Маладосць” ды іншых, а таксама ў некаторых замежных выданьнях.
Жанаты, мае дзьвюх дзяўчынак: Дар’ю ды Яну
http://litara.netГазэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Мор Ёкай СЫНЫ ЧАЛАВЕКА З КАМЕННЫМ СЭРЦАМ * Леў Лунц ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ * Марэк Гласка КРЫЖ * Дрытэра Аголы ЗАБОЙСТВА * Ігар Сідарук КАНЕЦ ЭПОХІ * Сяргей Кавалёў СТОМЛЕНЫ Д`ЯБАЛ * Алесь Аркуш ПРЫСУД ВАЛАДАРА * Юры Гумянюк ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ * Вінцэсь Мудроў НЯЧЫСЬЦІК У ФРАКУ * Лера Сом ВЕРШЫ * Вітаўт... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
* Адамовіч Славамір, Вяртаньне ў рэвалюцыю * Аркуш Алесь, Неспакой, выкліканы сабачым выцьцём * Аркуш Алесь - Тычына Міхась, Пачуць новае маўленьне * Астравец Сяргей, Радзівілаўскія дамавіны. Мужыцкая праўда * Брусевіч Анатоль, За дзень да сьмерці * Гумянюк Юры, Візуальная тэрапія... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »