be

Скобла Міхась

Скобла Міхась

Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).

Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).

На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

Скобла Міхась. Выданьні

Вольная студыя

Вольная студыя

Герой Украіны Дзьмітро Паўлычка: Калі мы выстаім – Расейская імпэрыя не адродзіцца
Скобла Міхась

Што не зрабіла ўкраінскае кіраўніцтва, каб захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны? За што ўкраінскі народ мае быць удзячным Пуціну? Ці ёсьць шанцы ў беларусаў на сьпеўным конкурсе Эўрабачаньня, які сёлета адбудзецца ў Кіеве? Госьцем перадачы – украінскі паэт Дзьмітро Паўлычка. — Мы змагаемся супраць... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Акадэмік Радзім Гарэцкі: Я прынцыпова за тое, каб музэй у Багацькаўцы застаўся
Скобла Міхась

Над Музэем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцьця. Мсьціслаўскія чыноўнікі плянуюць перанесьці яго ў раённы цэнтар. «Ніхто ж не надумаўся перавезьці родную хату Купалы зь Вязынкі ў Менск ці мэмарыял Пушкіна зь Міхайлаўскага ў Пскоў», – мяркуе пляменьнік пісьменьніка Радзім... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Яраш Малішэўскі: На вуліцах Парыжу за беларускія песьні мне плацілі
Скобла Міхась

Ён грае на дзесятку музычных інструмэнтаў, у тым ліку на старадаўняй колавай леры. Ён можа прымусіць звычайную саломіну стаць галасістым пішчыкам. На яго канцэртах людзі скачуць і плачуць… Госьцем перадачы – музыка-мультыінструмэнталіст Яраш Малішэўскі. — Сапраўды, шлях да музыкі ў мяне быў няпросты.... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Як паэт Віктар Жыбуль “зьняважыў” прэзыдэнта
Скобла Міхась

Новую кнігу Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло» гандлёвая сетка «Белкніга» вярнула выдавецтву з тлумачэньнем, што на яе старонках зьневажаецца годнасьць кіраўніка Беларусі. У кнігагандляроў, па іх словах, «валасы ўставалі дыбарам», калі яны чыталі жыбулёўскія вершы. Госьцем перадачы – аўтар скандальнай кнігі.... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Ігар Сурмачэўскі: Я лекую абразы, а яны ацаляюць мяне
Скобла Міхась

Госьцем перадачы – Ігар Сурмачэўскі, адзіны ў Беларусі рэстаўратар-мэцэнат, які сваім коштам рэстаўруе старажытныя абразы і ахвяруе іх цэрквам і касьцёлам. — Усё маё дзяцінства, а вырас я ў Вязані і Фаніпалі пад Менскам, праходзіла ў прысутнасьці каталіцкага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, які вісеў... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Андрэй Масквін: У 1920-я гады быў росквіт беларускага тэатру
Скобла Міхась

“Беларускі тэатар 1920-1930-х: адабраная памяць” – пад такой назвай выйшла ў сьвет кніга доктара філялёгіі з Варшаўскага ўнівэрсытэту Андрэя Масквіна. Куды зьніклі 27 з 40 п’есаў першага народнага артыста Беларусі Ўладыслава Галубка, які быў расстраляны ў 1937-м? І што пераняў ад тэатру 20- гадоў сёньняшні... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Анатоль Забалоцкі: Мой дзед – беларус з Барысава
Скобла Міхась

Ён зьняў быкаўскую “Альпійскую баляду” і шукшынскую “Каліну красную”. Яго фільм “Праз могілкі” ўвайшоў у сотню найлепшых стужак усіх часоў па вэрсіі ЮНЭСКА. Яму прысьвячаў свае вершы Ўладзімер Караткевіч. Госьцем перадачы – легендарны кінаапэратар Анатоль Забалоцкі. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Міхась Кукабака: Я сказаў маёру – у Чэхаславакіі павярну аўтамат супра
Скобла Міхась

У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. У савецкіх турмах і псыхушках ён правёў шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м. Як былы бабруйскі дзятдомавец пратэставаў супраць увядзеньня савецкіх войск у Чэхаславакію, і ў чым прышчэпка... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Павал Татарнікаў: Апошнюю кнігу ў Беларусі я ілюстраваў 17 гадоў таму
Скобла Міхась

На замову лёнданскіх выдаўцоў ён ілюструе Шэксьпіра, на Тайвані выходзяць аздобленыя ім кітайскія народныя казкі, у Нямеччыне – казкі братоў Грым... А вось на радзіме неаднаразовы пераможца прэстыжных міжнародных біенале незапатрабаваны. Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Натальля Матыліцкая: гурту “Ліцьвіны” 25 гадоў
Скобла Міхась

Дваццаць пяць гадоў таму быў створаны гурт “Ліцьвіны”, які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру. Не пазначаны ні ў якіх дзяржрэестрах, ён неаднаразова прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. На адным зь іх “Ліцьвіны” адмовіліся прэзэнтавацца разам з... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org