Слонімскі край, 4 (14) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

4 (14) 2017

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” ў 2010 годзе выпусціла накладам 100 тысяч асобнікаў паштовы канверт, прысвечаны гісторыі беларускай пошты. На ім адлюстраваны будынак старой пошты ў Слоніме, якая была пабудавана з цэглы ў пачатку ХХ стагоддзя. На канверце таксама размешчана шыльда, якую вывешвалі на слонімскай паштовай станцыі ў канцы XVIII ст. Болей »


Слонімскі край, 3 (13) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

3 (13) 2017

Ураджэнец Чамяроў жыве ў Мінску. Ён — вядомы скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў і народны мастак Беларусі. Галоўнай тэмай творчасці Івана Якімавіча Міско з’яўляецца касманаўтыка і касманаўты. З 85-годдзем нашага земляка павіншаваў кіраўнік дзяржавы. Скульптар працуе над помнікам Льву Сапегу, які мясцовыя ўлады мяркуюць усталяваць у Слоніме. На здымку Віталя Гіля з газеты “СБ. Беларусь сегодня”, зробленым у майстэрні, можна пабачыць, ... Болей »


Слонімскі край, 2 (12) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

2 (12) 2017

У Слонімскім райвыканкаме нядаўна адбылося пасяджэнне прэзідыума Слонімскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённага аб’яднання ветэранаў. Падчас абмеркавання планаў на 2017 год узнік шэраг прапаноў: з мэтай узмацнення грамадска-патрыятычнага выхавання зрабіць музей пад адкрытым небам — партызанскі лагер каля вёскі Заводны Лес, а таксама заняцца рэканструкцыяй хаты “легендарнага” генерала Мікалая Уласіка ў вёсцы Бабынічы. Так-так, таг... Болей »


Слонімскі край, 1 (11) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

1 (11) 2017

Наш краязнаўчы бюлетэнь распачынае свой другі год выдання. Спадзяемся, што ён будзе для нас больш спрыяльным, чым папярэдні. Без тэхнічных збояў, без нявыхаду нумароў, як атрымалася ў снежні 2016-га. У працы рэдакцыі працягваюць браць удзел людзі, для якіх “СК” — сапраўды важны праект. “Слонімскі край” не стаіць на месцы, мы будзем працаваць над паляпшэннем, як знешняга выгляду выдання, так і яго зместу. У 2017 годзе пачнем друкаваць на... Болей »


Слонімскі край, 10

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

10

Фалерыстыка, як гістарычная дысцыпліна, мае два значэнні. Па-першае, яна вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення. Па-другое, фалерыстыка — гэта калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў. Калісьці на галоўных уездах у Слонім былі прыдарожныя каталіцкія капліцы. На сённяшні дзень захавалася толькі адна — святога Дамініка на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Міцкевіча. Пра іншыя вядома вельмі мала. Болей »


Слонімскі край, 9

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

9

Выйшаў чарговы, дзявяты па ліку, нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”. У нумары артыкулы пра ўраджэнца Слонімшчыны, які быў генералам арміі Напалеона Яна Канопку (1777-1814), у тым ліку ваенна-гістарычная быль журналіста Міхаіла Рылко “Уцёкі генерала Канопкі". Таксама адзін з тэкстаў прысвечаны ўдзельніку вайны 1812 года, каменданту Варшавы, які пахаваны ў Слоніме – Міхаілу Лявіцкаму. Болей »


Слонімскі край, 8

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

8

У далёкім Паўднёва-Сахалінску жыве наш зямляк Сяргей Генадзьевіч Тараканаў. Ён — журналіст і паэт, галоўны рэдактар газеты “Южно-Сахалинск сегодня”. Нягледзячы на занятасць, Сяргей Генадзьевіч знайшоў час, каб, на нашу просьбу, напісаць успаміны пра сваё дзяцінства і Слонім, праілюстраваць іх фотаздымкамі. Ён нарадзіўся ў нашым горадзе 8 траўня 1953 года, але неўзабаве бацькі пераехалі ў Латвію, а пасля — у Расію. Болей »


Слонімскі край, 7

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

7

1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. Упершыню ў гісторыі колькасць ахвяраў узброенага канфлікту перасягнула лічбу ў дзесятак мільёнаў чалавек. Непасрэдным удзельнікам тых падзей стаў падпалкоўнік царскай арміі, ураджэнец Слонімшчыны Язэп Стаброўскі, які да вайны, акрамя археалогіі і вывучэння гісторыі роднага края, захапляўся яшчэ фотасправай. Болей »


Слонімскі край, 6

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

6

Верхні здымак быў апублікаваны ў газеце “Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Ваенная газета ў Баранавічах”) 5 студзеня 1918 года. На ім бачым слонімскую царкву святой Тройцы. Фота зроблена найхутчэй летам 1917 года. Купал храма ў такім выглядзе праіснаваў да 1927 года, калі польскія ўлады правялі рэканструкцыю вежы. У далейшым купал яшчэ неаднаразова змянялі, апошні раз — восенню 2015-га, калі з’явілася “цыбуліна”, якая выклікала гарачыя... Болей »


Слонімскі край, 5

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

5

Як паведамляе афіцыйны сайт Слонімскага райвыканкама, у пачатку траўня дэлегацыя раёна наведала з двухдзённым візітам Ізраіль. Галоўнай мэтай сустрэчы з замежнымі партнёрамі былі перамовы пра пачатак сумесных рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац у сінагозе ў цэнтры горада на Савецкай вуліцы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя