- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.
Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.
Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.
Жыве ў Горадні.
Каб правільна аналізаваць асобныя зьявы з абсягу культуры для пэўнай тэрыторыі, трэба вызначыцца, ці была гэтая тэрыторыя рэальнай структурай, ці можна яе акрэсьліць як рэгіён, што характарызуецца супольнай гісторыяй ужо працяглы пэрыяд часу. Толькі ў такім выпадку можна будзе ажыцьцявіць правільны аналіз... Болей »
** Артыкулы * Генадзь Сагановiч. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне * Васіль Варонін. Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст. * Гартмут Рус. СД у Баранавічах (1941-1943) ** Паведамленні * Васіль Пуцко. Ілюмінацыя Тураўскага Евангелля * Алесь Смалянчук. Дзённiк Мiхала Ромера як... Болей »
* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч... Болей »
** Артыкулы * Генадзь Сагановiч. У пошуках Сярэднявечча * Алесь Смалянчук. "Краёвасць" у беларускай i лiтоўскай гiсторыi * Рышард Радзiк. Палякi - беларусы: узаемныя стэрэатыпы ў XIX-XX ст. * Кiрыл Маль. Вайна 1920 г. i Беларусь: вызваленне цi акупацыя? ** Пераклады * Эдвард Г. Кар. Гiсторык i яго факты... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Нарадзіўся ў 1959 г. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея. Перамены ў краіне, якія адбываліся... Болей »